Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны

Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны

Змест

Спіс умоўных абазначэнняў

Агульная характарыстыка працы

Уводзіны

Глава 1. Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў

.1 Айконімы апелятыўнага паходжання

.2 Айконімы антрапанімічнага паходжання

Глава 2. Структурна-словаўтваральная характарыстыка айконімаў

.1 Простыя айконімы

.1.1 Айконімы ў форме адзіночнага ліку

.1.2 Айконімы ў форме множнага ліку

.2 Складаныя айконімы

.3 Састаўныя айконімы

Заключэнне

Дадатак

Спіс умоўных абазначэнняў

абл. — абласное

АНБ — Акадэмія навук Беларусі

в. — вёска

вобл. — вобласць

воз. — возера

г. — год

гг. — гады

ДСБ — Дыялектны слоўнік Брэстчыны

ж. — жаночы род

км. — кіламетр

м. — мужчынскі род

мн. — множны лік

мясц. — мясцовае

нар. — народнае

н. — ніякі род

п. — пасёлак

памянш.-ласк. — памяншальна-ласкальнае

пол. — польскае

п/с — пасялковы савет

р. — рака

разм. — размоўнае

рус. — рускае

рэг. — рэгіянальнае

СБП — сучаснае беларускае прозвішча

с/с — сельскі савет

ст. — стагоддзе

стст. — стагоддзі

ст.-бел. — старабеларускае

ст.-рус. — старарускае

усх.-сл. — усходне-славянскае

цюрк. — цюркскае

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ

Актуальнасць даследавання. Адной з актуальных праблем сучаснага мовазнаўства зяўляецца вывучэнне ўласных геаграфiчных назваў. Сёння патрэба ў зборы, сiстэматызацыi i iнтэрпрэтацыi тапанiмiчнага матэрыялу становiцца ўсё больш неабходнай у сувязi з вырашэннем розных пытанняў лiнгвiстыкi, гiсторыi, этнаграфii, гiстарычнай геаграфii, пытанняў моўных сувязей. Анамастычны матэрыял складае значную частку лексiкi любой мовы i мае багатыя пазнавальныя i выхаваўчыя магчымасцi. Так, уласныя геаграфiчныя iмёны ўяўляюць выключную каштоўнасць для вывучэння гiсторыi народа, яго характару i побыту, яго зносiнаў з iншымi народамi; захоўваюць памяць пра далёкае мiнулае краю, часта не зафiксаванае ў гiстарычных помнiках, яны знаёмяць з культурай i гаспадаркай нашых продкаў, з рассяленнем старажытных плямёнаў.

На сучасным этапе беларуская анамастычная навука прадстаўлена, хаця i нераўнамерна, даследаваннямi па ўсiх яе асноўных раздзелах.

Найлепш распрацавана айканiмiя Беларусi, адметныя рысы, асаблiвасцi развiцця якой асвятляюцца ў манаграфiях, дысертацыйных працах, шматлiкiх навуковых артыкулах. Актыўны ўдзел у айканiмiчных даследаваннях прымаюць беларускiя лiнгвiсты, этнографы, географы.

Спрадвечна кожны рэгіён Беларусі вызначаецца сваёй самабытнасцю. Цягам цэлых стагоддзяў на адпаведных тэрыторыях складваліся адметнасці ў вядзенні гаспадаркі, прамысловай і сельскагаспадарчай спецыялізацыі, асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Усё гэта ў рэшце рэшт і становіцца тымі своеасаблівымі адзнакамі, што стваралі непаўторны вобраз краю.

Нягледзячы на значныя дасягненні беларускай анамастыкі, на наяўнасць значнай колькасці прац па беларускай тапаніміі, тут яшчэ застаецца шмат нявырашаных праблем, і ў першую чаргу не сабраны, не зафіксаваны і не атрымаў належнай апрацоўкі багаты тапанімічны матэрыял. Неабходнасць у зборы, навуковай апрацоўцы, класіфікацыі, лінгвааналізе беларускай тапаніміі прадыктавана патрэбамі часу, тымі тэарэтычнымі і прыкладнымі задачамі, што ставяцца перад сучаснай навукай. У вывучэнні, унармаванні тапонімаў зацікаўлена шырокая моўная практыка: выдавецтвы геаграфічных і геафізічных карт, атласаў, камісіі па ўпарадкаванні геаграфічных напісанняў.

Беларуская тапанімія і вытворная ад яе лексіка ўсё яшчэ застаюцца маладаследаванымі. Асноўная прычына гэтага — цяжкасці, звязаныя са зборам тапанімічнага матэрыялу менавіта на месцы яго бытавання і па старажытнабеларускіх пісьмовых крыніцах. А без іх уліку нельга правесці ўнармаванне тапонімаў і вытворных ад іх.

Мэта і задачы даследавання. У дыпломнай працы пастаўлена мэта: правесці аналіз на лексіка-семантычным і структурна-словаўтваральным узроўнях назваў населеных пунктаў (айконімаў) Ганцавіччыны.

Для дасягнення гэтай мэты трэба было вырашыць наступныя задачы:

сабраць і закартаграфаваць неабходны анамастычны і апелятыўны матэрыял;

вывучыць неабходную навуковую літаратуру па тэме даследавання і гістарычныя дакументы, звязаныя з Ганцавіччынай;

вызначыць лексічны склад айконімаў, выявіць характар і семантыку іх асноў;

правесці структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах і мадэлях, вызначыць прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння;

скласці алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

Матэрыял даследавання. Асноўным матэрыялам для навуковага аналізу паслужыла картатэка назваў населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, складзеная на аснове запісаў у палявых умовах і шляхам распісвання розных друкаваных крыніц (даведнікаў, слоўнікаў, карт, спісаў).

Картатэка змяшчае 89 айконімаў, з якіх

Метады даследавання. У асноўным выкарыстоўваецца апісальны метад і элементы статыстычнага метаду.

Структура працы. Праца складаецца са спіса ўмоўных абазначэнняў, агульнай характарыстыкі працы, уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатка.

айконім ганцавiччына словаўтваральны

УВОДЗІНЫ

Тапаніміка — адзін з асноўных раздзелаў анамастыкі (навукі пра ўласныя назвы), які займаецца вывучэннем тапонімаў — уласных геаграфічных назваў (грэч. topos -мясцовасць і onima — імя) і не толькі з пункту гледжання сучаснай мовы, а перш за ўсё з пазіцыі гісторыі.

Сярод тапанімічных назваў вылучаюцца айконімы — назвы населеных пунктаў; гідронімы — назвы водных аб’ектаў; мікратапонімы — назвы дробных невялікіх абектаў; катайконімы — назвы жыхароў па месцы жыхарства і інш.

Жыццё чалавека цесна звязана з пэўнымі мясцовасцямі і іх назвамі. Таму не дзіўна, што цікавасць да геаграфічных назваў, найперш да іх сэнсавага значэння, праяўлялі ўжо вучоныя антычнасці.

Вядомы старажытнагрэчаскія тэксты, у якіх сабраны і раскласіфікаваны геаграфічныя назвы. Спробы даць гістарычнае абгрунтаванне тапонімам утрымліваюцца ў вядомым летапісе Повесть временных лет.

Дакладнасць такіх тлумачэнняў невялікая. Большасць з іх — наіўныя і антыгістарычныя, ненавуковыя [Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай.-Мінск, 1984.- С.42].

Навуковы этап тапанімікі пачынаецца толькі з сярэдзіны 19 ст., калі арганізуюцца камісіі, суполкі, што займаюцца вывучэннем геаграфічных назваў, і ў першую чаргу Таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў у Пецярбургу (1811-1830 гг.).

У лінгвістычных працах, якія выдаваліся гэтым таварыствам, асвятляліся пытанні тапанімікі. Вялікі ўклад у навуковую распрацоўку пытанняў усходнеславянскай тапанімікі ўнеслі члены гэтага таварыства: А.X. Вастокаў, Н.Н. Надзеждзін, А.М. Шагрэн, М.А. Кастрэн і інш.

Тапанімія Беларусі не фарміравалася ізалявана ад іншых тэрыторый. Шмат геаграфічных тэрмінаў, словаўтваральных фармантаў сучаснай беларускай тапаніміі вядомыя далёка за яе межамі — у Расіі і на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, Чэхіі і Славакіі і іншых тэрыторыях. Таму адказы на многія пытанні беларускай тапанімікі можна знайсці ў працах рускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх даследчыкаў.

У гістарыяграфіі, звязанай з вывучэннем беларускай тапаніміі, вылучаюцца тры этапы:

— 30-40 гг. 19 ст.;

— канец 19 — пачатак 20 ст.;

— 60-я гг. 20 ст. — пачатак 21ст.

Багатая і разнастайная тапанімія Беларусі здаўна прыцягвала ўвагу айчынных і замежных вучоных. Даследаванне беларускіх геаграфічных найменняў пачалося недзе ў 30-40 гг. 19 ст. і на пачатковым этапе насіла фрагментарны характар. Першыя публікацыі па беларускай анамастыцы ўяўлялі сабой папутныя нататкі, эцюды ў працах па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Рабілася спроба растлумачыць паходжанне асобных назваў населеных пунктаў ці гідраабектаў. Па сваім змесце і метадах гэтыя артыкулы нельга было яшчэ назваць навуковымі, і ў большасці выпадкаў яны мелі папулярызатарскае значэнне, а даследчыкі нярэдка „грашылі неабгрунтаванымі этымалогіямі аб паходжанні канкрэтных населеных пунктаў.

Аднак ужо ў канцы 19 — пачатку 20 ст. зяўляюцца спецыяльныя працы, у якіх даследчыкі спрабавалі перайсці ад разгляду адзінкавых тапанімічных фактаў да вызначэння агульных заканамернасцей беларускай тапаніміі. Пачатак быў пакладзены артыкулам А.А. Качубінскага Тэрыторыя дакастрычніцкай Літвы (1897), у якім аўтар, аналізуючы масавы гідранімічны матэрыял (назвы рэк і азёр на тэрыторыі былой Мінскай губерні), высветліў, што ў гідраніміі Беларусі ёсць шмат балтыйскіх элементаў. На гэтай падставе А.А. Качубінскі робіць вывад, што радзіма старажытных балтаў распасціралася на поўдні да ракі Прыпяць, на ўсходзе — уключаючы басейн Беразіны, на захадзе — верхнюю частку басейна ракі Нарвы.

Ю.Ю. Трусман у Этымалогіі мясцовых назваў Віцебскай губерні (1897) зрабіў спробу этымалагічнага аналізу значнай колькасці тапонімаў паўночна- ўсходняй часткі Беларусі. Аднак многія этымалогіі Ю.Ю. Трусмана аказаліся ненадзейнымі. У артыкуле Да пытання аб паходжанні назваў вёсак, мястэчак, гарадоў Беларусі (1926) Я. Тараноўскі апісвае беларускую айканімію з пункту погляду словаўтварэння.

Вывучэнне беларускага анамастычнага матэрыялу ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. звязана з імёнамі Я.Ф. Карскага, А.I. Сабалеўскага, Э.А. Вальтэра, А.А. Шахматава, Г.А. Ільінскага.

У 20-я гг. у Мінску праведзены дзве Усебеларускія краязнаўчыя канферэнцыі (1924 г., 1928 г.), матэрыялы якіх заклікалі да збору беларускіх мясцовых геаграфічных і асабовых назваў і паслужылі стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў. Зявіліся першыя інструкцыі і метадычныя ўказанні па зборы анамастычнага матэрыялу, але практычных вынікаў гэтыя пачынанні не змаглі даць: пачалася сталінская барацьба з ворагамі народа, знішчэнне абаронцаў беларускасці. Таму такія бедныя на анамастычныя даследаванні беларускага матэрыялу 30-я гады.

Сістэматычнае вывучэнне тапаніміі Беларусі пачалося пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 — 1947 гг. пачаў збіраць тапанімічны матэрыял для будучага тапанімічнага слоўніка географ-тапаніміст В.А. Жучкевіч, які сведчыць, што ў той час фонд тапанімічнай літаратуры быў мізэрны, калі не лічыць спадарожных заметак пра геаграфічныя назвы, распыленых у літаратуры самага рознага зместу [Беларуская анамастыка : зборнік артыкулаў. -Мінск, 1992. — С. 44].

У сярэдзіне 50-ых гг. беларускі айканімічны матэрыял нярэдка становіцца абектам даследавання польскіх аўтараў. Праблемы анамастыкі як крыніцы вывучэння гісторыі і этнаграфіі беларускага народа цікавяць у гэты час этнографа М.Я. Грынблата, у больш позніх працах якога выяўлена каля 290 айконімаў і мікратапонімаў этнаграфічнага паходжання, на аснове тэрытарыяльнага размяшчэння якіх аўтар робіць спробу даць малюнак этнічных кантактаў на тэрыторыі Беларусі.

У канцы 50-60 гадоў праводзілася работа па наладжванні арганізаванага збору анамастычнага матэрыялу. У гэты час з’явіліся Кароткі апытальнік па тапаніміцы, Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў П.П. Шубы і Праграма па збіранню тапаніміі Беларусі Л.А. Акаловіча [Акаловіч, Л.А. Праграма па збіранню тапаніміі. Матэрыялы па першай тапанімічнай канферэнцыі. — Мінск, 1996. — С. 12 — 14].

Значна актывізаваліся тапанімічныя даследаванні ў 60-я гады, асабліва пасля першай Усебеларускай канферэнцыі па тапаніміцы СССР, якая адбылася другога лютага 1965 года ў Ленінградзе і паслужыла стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Беларускія даследчыкі, сярод якіх найбольш плённа працуюць у гэтыя гады Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, М.В. Бірыла, М.Я. Грынблат, В.А. Жучкевіч, М.М. Карсакова, А.М. Катонава, В.П. Лемцюгова, А.М. Прышчэпчык, П.П. Шуба, I.Я. Яшкін, перавагу аддавалі вывучэнню айканімічнага і гідранімічнага матэрыялу [Мурзаев, Э.М. Топонимика и география / Э.М Мурзаев. — М: Мысль, 1995. — С. 144 -147].

Тапонімы зяўляюцца часткай лексікі і нясуць у сабе каштоўную інфармацыю. Таму іх вывучэнне — адна з актуальных праблем сучаснага мовазнаўства.

Найлепш распрацавана беларуская айканімія, адметныя рысы, асаблівасці якой асвятляюцца ў манаграфіях, дысертацыйных працах, шматлікіх навуковых артыкулах.

Першым, хто звярнуўся да тапанімічнай тэматыкі, хто ў сваіх працах закрануў як чыста айканімічныя, так і агульныя пытанні тапанімікі, быў географ В.А. Жучкевіч — аўтар кніг Тапаніміка Беларусі (1968), Чаму так названа? (1969), Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі (1974), Агульная тапаніміка (1980).

Пытанням, звязаным з геаграфіяй і лакалізацыяй асобных словаўтваральных тыпаў беларускіх айконімаў, прысвяціў некалькі артыкулаў В.А. Ніканаў.

Лінгвістычны накірунак у беларускай тапаніміцы прадстаўлены працамі В.П. Лемцюговай, Л.М. Грыгоревай, М.В. Бірылы, Я.М. Адамовіча, якія аддаюць перавагу рэгіянальнаму метаду даследавання. Рэгіянальныя даследаванні заснаваны на франтальным зборы айканімічнага матэрыялу ў месцах пэўных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак непасрэдна на месцы яго бытавання, што дазваляе зафіксаваць усе назвы і іх варыянты, вызначыць правільнае вымаўленне, устанавіць строгую лакалізацыю найменняў [Рылюк, Г.Я., Басик С.Н. В мире географических названий южных материков. — Минск: ЗАO «Веды», 1998. — С. 165-167].

У 1970 г. выйшла з друку манаграфія В.П. Лемцюговай Беларуская айканімія. У ёй, як і ў сваіх папярэдніх працах, аўтар працягвае даследаваць, галоўным чынам, назвы паселішчаў Мінскай вобласці. У працы разглядаецца больш за чатыры тысячы назваў, праводзіцца лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, даследуюцца словаўтваральныя сродкі айконімаў. Манаграфія Беларуская айканімія мае вялікае навуковае значэнне. Каштоўным зяўляецца тое, што зробленыя ў ёй абагульненні ў значнай меры адносяцца да айканіміі іншых частак Беларусі, бо ў межах Мінскай вобласці адзначаны і прааналізаваны амаль усе спецыфічныя для рэспублікі тыпы назваў паселішчаў як з боку лексіка-семантычнага складу іх асноў, так і з боку словаўтварэння [Лемцюгова, В.П. Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вабласці / В. П. Лемцюгова. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — С. 41-53].

Паводле рэгіянальнай методыкі даследавана айканімія Віцебскай вобласці (Л.М. Грыгорева) і Гомельскай вобласці (М.В. Бірыла). Часткова айканімічны матэрыял Гродзенскай вобласці атрымаў асвятленне ў публікацыях Л.А. Акаловіча.

Некаторым агульным пытанням тапанімікі (узаемадзеянне тапанімічных і антрапанімічных асноў, шляхі тапанімізацыі словаўтваральных сродкаў) прысвечаны артыкулы М.В. Бірылы, П.П. Шубы. У працы Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы (1968) М.В. Бірыла і А.П. Ванагас вылучаюць і даследуюць літоўскія словаўтваральныя элементы ў айканіміі Беларусі. У сваіх даследаваннях беларускі этнограф М.Я. Грынблат выкарыстоўвае анамастычны матэрыял у якасці дадатковай крыніцы пры вывучэнні гісторыі і этнаграфіі беларусаў [Лемцюгова, В.П. Усходнеславянская айканімія апелятыўнага паходжання /В.П. Лемцюгова. — Мінск, 1997. — С. 11 — 15].

Рост цікавасці да тапанімікі ў 70-90-я гг. выражаецца ў тым, што склікаюцца канферэнцыі, сімпозіумы, выдаюцца зборнікі артыкулаў тапанімістаў рэспублікі. Так, матэрыялы Першай беларускай тапанімічнай канферэнцыі апублікаваны ў зборніку, Пытанні беларускай тапанімікі (1970), у якім асвятляюцца найважнейшыя праблемы, звязаныя з вывучэннем стану і задач тапанімікі Беларусі.

Заслугоўвае ўвагі і зборнік артыкулаў Беларуская анамастыка, што выдаецца інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Выйшла чатыры выпускі гэтага зборніка (1977, 1981, 1985, 1993). На яго старонках змяшчаюцца артыкулы, у якіх даследуюцца ўсе асноўныя класы анамастычнай лексікі на матэрыяле розных рэгіёнаў Беларусі [Беларуская анамастыка: зборнік артыкулаў. — Мінск,1981. — С. 21].

Трэці выпуск Беларускай анамастыкі (1985) зявіўся вынікам творчага супрацоўніцтва калектываў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Інстытута славяназнаўства Польскай AH і мовазнаўчых кафедраў Брэсцкага універсітэта (тады інстытута) па вывучэнні анамастыкі Пабужжа. Шырокае адлюстраванне ў гэтым зборніку знайшлі пытанні айканіміі і мікратапаніміі тых рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, якія мяжуюць з Польшчай [Беларуская анамастыка: зборнік артыкулаў. — Мінск,1985. — С. 44 — 49].

Надзённым зяўляецца пытанне вывучэння (збірання і аналізу) анамастычнага матэрыялу Брэстчыны, у тым ліку Брэсцка-Пінскага Палесся.

У ХІХ ст. зборам тапанімічнага матэрыялу на Беларусі, у тым ліку на Палессі, займаўся этнограф, географ, археолаг, фалькларыст, тапаніміст З. Даленга-Хадакоўскі (1784-1825). Ён лічыў, што неабходна дакладна пісьмова перадаваць назвы так, як іх вымаўляюць карэнныя жыхары. Прапанаваў заняцца зборам геаграфічных назваў (урочышчаў, малых і вялікіх рэк, гарадоў і паселішчаў). Ён склаў карту назваў вядомых яму гарадзішчаў і старажытных урочышчаў. Асаблівую ўвагу звяртаў на назвы населеных пунктаў, якія паходзяць ад найменняў язычніцкіх бостваў. Даказваў паходжанне і старажытную глыбіню некаторых гарадоў і рэк ад назвы язычніцкіх бостваў Лада, Лель. Звярнуў увагу на распаўсюджанне гідронімаў і тапонімаў з назвай Дунай (Д.-Ходаковский. Материалы к «Сравнительному словарю географических названий славянских городищ», 1820-1823).

У пасляваенны перыяд у сваіх працах В.А. Жучкевіч, разглядаючы пытанні тапаніміі Беларусі, прыводзіць і матэрыялы з Брэстчыны. (Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.- Минск, 1974; Жучкевич, В.А. Происхождение географических названий Белоруссии. — Минск, 1961).

Лексіка-семантычны склад і структура ўласных асабовых імён апелятыўнага паходжання заходняй часткі Палесся ў гістарычным плане на зрэзе ХІУ-ХУІІІ ст. прааналізаваны ў манаграфіі А.К. Усціновіч Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны (Мн., 1975). Аднак сучасны пласт антрапонімаў Палесся яшчэ не стаў абектам комплекснага даследавання.

Слоўнік Мікратапанімія Беларусі (Мінск, 1974) уключае матэрыялы з Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны. Загаловачнае слова суправаджаецца граматычнымі паметамі, указваецца значэнне мікратапоніма (лес, балота, поле).

Значнае месца ў беларускай тапаніміі займае праца Я.Н. Рапановіча Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці (Мінск, 1982). Слоўнік ахоплівае назвы ўсіх населеных пунктаў Брэстчыны. Разглядаюцца таксама ўласныя назвы зніклых вёсак: далучаных да гарадоў і пасёлкаў, перайменаваных, сселеных, знішчаных у гады вайны.

Асобныя звесткі пра тапанімію Брэстчыны можна знайсці ў кнігах І.Я. Яшкіна, В.В. Шура, В.П. Лемцюговай, А.М. Мезенка, М.Л. Лыча, А.Ф. Рогалева, М.В. Бірылы і інш.

Агульны аналіз вывучэння анамастычнай лексікі Палесся робіць В.В. Шур у артыкуле Да праблемы вывучэння анамастычнай лексікі Палесся (1990 г.). Адзначаецца, што недастаткова вывучаны антрапанімічны матэрыял гаворак Палесся. У перспектыве актуальнымі могуць стаць працы, прысвечаныя ўзнікненню, паходжанню і словаўтварэнню імёнаў, прозвішчаў і мянушак жыхароў Палесся. Не сталі абектам даследавання палескія касмонімы, не даследуюцца уласныя назвы (мянушкі) кароў, валоў, коней, сабак.

Вывучэнню анамастыкі Брэстчыны прысвечаны дзве кандыдацкія дысертацыі. В.М. Емельяновіч у сваёй працы даследавала мікратапонімы (Микротопонимия северо-западной части Брестской области). Дысертацыя Н.Р. Смаль (Якубук) прысвечана тэарэтычнаму вывучэнню айконімаў і гідронімаў Брэстчыны (Айканімія і гідранімія Пабужжа. Праблемы ўзаемадзеяння). Анамастыка Брэстчыны і надалей засталася навуковым зацікаўленнем мовазнаўцаў В.М. Емельяновіч і Н.Р. Якубук.

Гідранімія і айканімія Пабужжа аналізуецца Н.Р. Якубук у артыкулах Варыянтнасць гідраніміі і айканіміі Пабужжа і Айконімы Пабужжа суфіксальнага ўтварэння. Пэўнай частцы гідронімаў (62 абекты) уласцівы лексіка-семантычныя варыянты: р. Перавалока/Цяплуха/Саломенка, р. Пуковка/Крывуля, р. Вішня/Плюскаўка, р. Млынок/ Прысёла. Асноўнымі прычынамі дублетнасці Н.Р. Якубук лічыць розную тэрытарыяльную народную матывацыю, змены цячэння ракі, меліярацыйныя работы, распад (семантычнае сцяжэнне) састаўных назваў. Абсалютная большасць афіксальных айконімаў Пабужжа ўтворана пры дапамозе суфіксаў (140 назваў 148 абектаў): -оўк-, -анк, -інк-, -атк-, -ск-, -ец-, -іц-, -ніц-, -ін-, -ав-, -ев-, -ішч-, -л-, і інш.: Дуброўка, Выгнанка, Бэзак, Пруск, Быстрыца, Дварэц, Жыцін, Арэхава, Маўчанава, Гуслішча, Кругель.

Утваральныя асновы гідраабектаў басейна Заходняга Буга аналізуюцца Н.Р. Якубук (Смаль) у артыкуле Назвы рэк і азёр басейна Заходняга Буга (лексіка-семантычны аспект). Утваральнай асновай для ўтварэння гідронімаў служаць апелятывы і онімы. У адпаведнасці з гэтым вылучаецца дзве лексіка-семантычныя групы гідронімаў: апелятыўнага паходжання (Чорны Кутыль, Голубая, Плюскаўка, Крывуля, Камынуха, Гнылая, Брод, Затока, Ольховка, Млынэць) і анамастычнага паходжання (Осыпувка, Стыпанова, Бужыско). У артыкуле адзначаецца, што ў аснову матывацыі рэк і азёр пакладзены аднолькавыя рэаліі, але акцэнты расстаўляюцца па-рознаму. Пры намінацыі рэк найперш у аснову кладзецца якасная характарыстыка вады (колер, смак, характар цячэння, тэмпература), а пры намінацыі азёр на першы план выступае прыкмета, якая характарызуе сам гідраабект (памеры, форма, глыбіня, забалочанасць). Састаўныя назвы гідраабектаў Брэстчыны аналізуюцца Н.Р. Якубук у асобным артыкуле.

Параўнальны аналіз айконімаў і гідронімаў Пабужжа ў структурна-словаўтваральным аспекце даецца Н.Р. Якубук у артыкуле Асаблівасці ўзаемадзеяння розных класаў тапонімаў Пабужжа.

Н.Р. Якубук падрыхтаваны шэраг артыкулаў па айканіміі асобных раёнаў Брэстчыны. Гэта Жабінкаўшчына, Століншчына, Лунінеччына і Баранавіччына. У артыкулах даецца лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, тых лексічных рэсурсаў, якія паслужылі матывавальнай базай для фарміравання ўласных назваў паселішчаў названых рэгіёнаў. Аўтарам адзначаецца, што айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя, што асабліва праяўляецца ў іх семантыцы. У кожным з рэгіёнаў найперш вылучаюцца наступныя лексіка-семантычныя групы айконімаў: айконімы апелятыўнага паходжання, айконімы антрапанімічнага паходжання, адтапанімічныя айконімы.

Збіраюцца і вывучаюцца Н.Р. Якубук і мікратапонімы Брэстчыны. Названай тэме прысвечаны артыкул Мікратапанімія Пабужжа ў форме прыназоўнікава-іменных каструкцый.

Анамастыцы Брэстчыны прысвечана большасць прац В.М. Емельяновіч. Абектам навуковых росшукаў В.М. Емельяновіч сталі тапонімы, айконімы, гідронімы і мікратапонімы Брэстчыны.

У залежнасці ад лексіка-семантычнага складу асноў В.М. Емельяновіч вылучае на тэрыторыі Жабінкаўшчыны айконімы апелятыўнага, антрапанімічнага і гідранімічнага паходжання (З назіранняў над айканіміяй Жабінкаўшчыны). Айконімы апелятыўнага паходжання разнастайныя паводле семантыкі ўтваральных асноў: Багны, Горкі, Канатопы (прыродна-геаграфічныя тэрміны), Падлессе, Рагозна, Хмелева (назвы лясных масіваў, кустоў), Баяры, Мельнікі (назвы людзей па прафесійнай і сацыяльнай прыналежнасці) і інш. В.М. Емельяновіч адзначае, што ў Жабінкаўскім раёне большасць айконімаў адантрапанімічнага паходжання (52, 2%): Пятровічы, Сенькавічы, Федзькавічы і інш. У структурна-граматычных адносінах большасць айконімаў Жабінкаўшчыны — гэта простыя аднаслоўныя назвы (90 %): Ёжыкі, Лойкі, Сцяпанкі, Пуцішча і інш. (Емельяновіч, В.М. З назіранняў над айканіміяй Жабінкаўшчыны).

Айконімы Берасцейшчыны апелятыўнага паходжання аналізуюцца В.М. Емельяновіч у артыкуле Айконімы Берасцейшчыны апелятыўнага паходжання. Айконімы апелятыўнага паходжання складаюць прыблізна 33%. Гэта найменні, утвораныя ад назоўнікаў, што характарызуюць прыродна-геаграфічныя ўмовы краю, і назвы, у аснове якіх ляжыць лексіка, звязаная з працоўнай дзейнасцю чалавека.

У артыкуле Традыцыйнае і новае ў тапаніміі Берасцейшчыны В.М. Емельяновіч разглядае ўтварэнне традыцыйных і новых назваў. Традыцыйныя назвы звычайна ўтвараюцца ад апелятываў (прыродна-геаграфічных абектаў, промыслаў і прадпрыемстваў, этнонімаў) і ад антрапонімаў: Брады, Горск, Гута, Рудня, Крывічы, Літва, Мікалаеўшчына, Шакуны. Новыя тапонімы, якія ўзніклі ў пасляваенны час у выніку перайменавання старых вёсак, уяўляюць сабой назвы-прысвячэнні (Ленінскі) і назвы тыпу Дружба, Новы, Мірны.

Назвы-перанясенні Берасцейшчыны аналізуюцца В.М. Емельяновіч у артыкуле Назвы-перанясенні ў мікратапаніміі Берасцейшчыны. Пры ўтварэнні назваў-перанясенняў выкарыстоўваюцца ўсе тыпы пераносу: метафара (поле Нага, вуліца Качарга, поле Ванэцыя), метанімія (Гай, Гута, Тэмра).

Супастаўляльны аналіз геаграфічных назваў Брэсцка-Пінскага Палесся і суседняга Падляшша і Беласточчыны праводзіцца ў артыкуле В.М. Емельяновіч Азнаямленне студэнтаў з працэсам узаемапранікнення тапонімаў і мікратапонімаў на беларуска-польскім памежжы. Большая частка тапонімаў гэтых тэрыторый пераважна славянскага паходжання, яны маюць празрыстую аснову і даволі лёгка этымалагізуюцца. Паводле семантыкі ўтваральных асноў вылучаецца дзве асноўныя групы айконімаў і мікратапонімаў: адапелятыўныя (Груды/Hrud, Гута/Huta, Каралеўскі Камень/Krolowy most) і адантрапанімічныя (Казловічы/Konstanty).

В.М. Емельяновіч выкарыстаны анамастычны матэрыял Брэстчыны пры разглядзе асноўных раздзелаў беларускай анамастыкі, пры распрацоўцы тэматыкі работы тапанімічнага гуртка і сцэнара вечара Падарожжа ў краіну імёнаў у метадычным дапаможніку Беларуская анамастыка ў школе (Брэст, 1999 г.).

Абектам даследавання В.М. Емельяновіч сталі тапонімы Берасцейшчны на -шчына, -аўшчына, -еўшчына, а таксама суфіксальна-флексійнага паходжання. Большасць артыкулаў В.М. Емельяновіч прысвечана вывучэнню мікратапаніміі Брэстчыны. Ёю аналізуюцца асноўныя словаўтваральныя тыпы мікратапонімаў, структурныя тыпы мікратапонімаў-назоўнікаў, мікратапонімы ў форме прыметніка. Даследуюцца асаблівасці ўтварэння мікратапонімаў адантрапанімічнага і адапелятыўнага паходжання (ад геаграфічных тэрмінаў і ад земляробчай лексікі). В.М. Емельяновіч аналізуе асаблівасці ўтварэння мікратапонімаў паўночна-заходняй часткі Брэстчыны ў параўнанні з мікратапаніміяй іншых тэрыторый.

Як вынікае з прааналізаванага матэрыялу, больш поўна вывучана ў структурна-семантычным плане айканімія і гідранімія Брэстчыны (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Баранавіцкі, Лунінецкі, Столінскі і Пружанскі раёны). Даследаванне мікратапонімаў, антрапонімаў, імёнаў, мянушак — гэта толькі або слоўнікавыя падборкі па пэўных населеных пунктах ці рэгіёнах, або асобныя артыкулы.

1. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АЙКОНІМАЎТВАРАЛЬНЫХ АСНОЎ

Айканімія Ганцавіцкага раёна, як і айканімія ўсёй Беларусі, складвалася і развівалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Фарміраванне яе працякала нераўнамерна і спалучалася са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў, спосабаў грамадскай вытворчасці, са зменамі акаляючага асяроддзя, што, зразумела, пакінула адбітак у тапаніміі.

Разам са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў і спосабаў вытворчасці змяняліся адносіны грамадства да геаграфічнага наваколля ў кантэксце асаблівасцей прыродакарыстання і ментальнага ўспрымання геаграфічнага асяроддзя жыхарамі той ці іншай мясцовасці. З развіццём матэрыяльнай і духоўнай культуры паступова розныя адзнакі мясцовасці набывалі пэўнае значэнне ў выглядзе тапонімаў, у тым ліку айконімаў.

Карані тапаніміі Ганцавіччыны губляюцца ў глыбіні вякоў, а геаграфічныя назвы на яе тэрыторыі рознаўзроставыя і разнамоўныя. Кожная гістарычная эпоха прыўносіла свае асаблівасці, якія яскрава праяўляюцца ў тапаніміі наогул і ў айканаміі ў прыватнасці.

У першую чаргу фарміраванню айканаміі раёна садзейнічалі асаблівасці гідраніміі, рэльефа, сельскагаспадарчых аб’ектаў, што характэрна амаль для ўсёй Беларусі і дзякуючы чаму тапанімія даследуемага рэгіёна захавала нацыянальна-тэрытарыяльны каларыт.

Айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя. Найбольш акрэслена гэта праяўляецца ў іх семантыцы. Аднак пры ўсёй разнастайнасці ў айканіміі раёна можна заўважыць назвы даволі блізкія па этымалогіі, семантыцы і форме. Яны складаюць больш ці менш выразна акрэсленыя групы і тыпы, што дае магчымасць сістэматызаваць і раскласіфікаваць зафіксаваныя на Ганцавиччыне айканімічныя адзінкі. Пры аналізе айканіміі выкарыстана класіфікацыйная схема, распрацаваная беларускімі тапанімістамі, якая дае магчымасць улічыць спецыфічныя рысы і ўсе нюансы беларускай айканіміі, асаблівасці гісторыі яе фарміравання і ўмоў функцыянавання.

У якасці ўтваральных асноў беларуская айканімія выкарыстоўвае апелятывы, антрапонімы і тапонімы. Асноўным крытэрыем размежавання айконімаў па групах зяўляецца значэнне ўтваральнай асновы, хаця не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або антрапонім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязі.

На падставе агульных адзнак айканімічнай асновы ўласныя найменні Ганцавіцкага раёна можна падзяліць на наступныя лексіка-семантычныя групы:

айконімы апелятыўнага паходжання;

айконімы антрапанімічнага паходжання.

Кожная з груп разглядаецца ў асобным раздзеле. Для большай кампактнасці і нагляднасці матэрыял кожнай з груп падаецца ў выглядзе слоўніка. Кожны слоўнікавы артыкул месціць інфармацыю аб зыходным апелятыве ці оніме. У загаловак артыкула выносіцца апелятыў або антрапонім, які прызнаецца айконімаўтваральным.

Не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або онім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязi.

1.1Айконімы апелятыўнага паходжання

Да групы адапелятыўных належаць айконімы, якія ўтварыліся ад апелятываў — агульных найменняў прыродна-геаграфічных, біялагічных і сацыяльна-эканамічных абектаў. Тапонімы адапелятыўнага паходжання ў сваіх утваральных асновах нясуць цікавую інфармацыю аб прыродна-геаграфічных умовах жыцця тагачаснага насельніцтва, аб сувязі прыродна-геаграфічных абектаў з практычнай дзейнасцю чалавека, аб характары яго промыслаў, заняткаў, тыпах пасяленняў, пабудовах гаспадарчага прызначэння і інш. Лексічныя асновы адапелятыўных айконімаў Ганцавіччыны належаць да самых розных лексіка-семантычных разрадаў і істотна не розняцца ад утваральных асноў іншых раёнаў.

Аса : са стараж. оса асіна (Лемц.): Асовічы

Бераг край, палоска зямлі каля вадаёма: Побераж

Бог вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім: Багоўка

Бор стары сасновы лес: Боркі (Любашаўскі с/с), Востраў Бор, Кукава-Бор (Нацкі с/)с.

Буда старабеларускае шалаш: Будча (Чудзінскі с/с)

Быстрыня /быстрыцаімклівая бурная з вірамі плынь у рацэ: Быстрыца

Бяроза лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой: Бярозавіца

Валока былая мера зямлі (каля 20 дзесяцін, прыблізна 21 га): Валокі, Валошча

Востраў частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой або участак, які вылучаецца чым-небудзь сярод навакольнай мясцовасці, напрыклад сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля: Востраў, Востраў Бор, Заастравечча

Галя, гала адкрытая, бязлесная прастора: Галя, Голі

Ганец чалавек, якога паслалі з тэрміновым паведамленнем: Ганцавічы (Любашаўскі с/с)

Гута даўнейшая назва шклозавода: Гута ( Нацкі с/с)

Гара/гура участак зямной паверхні, які высока ўзнімаецца над акаляючай мясцовасцю : Гуркі

Даліна раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці ўзгоркаў : Даліны

Дзёран верхні слой глебы, густа пераплецены карэннем травы: Дзернаватава

Доўгі які мае вялікую даўжыню: Доўгае

Дуб / дубовы буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі: Дубовая калода, Задубе (Нацкі с/с), Паддубна

Дубняк дубовы лес: Дубнякі (Агарэвіцкі с/с)

Елка хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай формай: Ельня (Любашаўскі с/с), Падельня

Калонія месцажыхарства асоб, паселеных разам з той або iншай мэтай: Калонія (Агарэвіцкі с/с)

Карчма пітны дом з начлегам: Карчомка

Круг частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю, а таксама сама акружнасць або круглая пляцоўка: Вялікія Круговічы (Агарэвіцкі с/с), Малыя Круговічы (Агарэвіцкі с/с)

Лава участак зямлі на асушаным балоце: Лавіца

Лес дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі: Лесішча

Ліпа лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і духмянымі меданоснымі кветкамі: Ліпск (Малькавіцкі с/с)

Мак травяністая расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі: Макава (Люсінскі с/с)

Мельнік уладарнік, гаспадар млына або працаўнік у млыне, млынар: Мельнікі (Нацкі с/с). Магчыма і ад антрапоніма Мельнік.

Палонка/палонь незамерзлы або расталы участак ледзяной паверхні ракі, возера, мора, або дзірка, прасечаная ў лёдзе возера, ракі і г.д.: Палонь (Люсінскі с/с)

Пароха участак поля, які ўзараны позняй вясной для таго, каб восенню яго засеяць: Паротын

Пасол той, хто пасланы куды-н. з якім-небудзь даручэннем, пасланец, пасыльны: Паслы

Печ цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, або спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-н. матэрыялаў награваннем. печышча — астаткі ад печы: Печышча

Просека/ прасека ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.: Просеч

Струга мокрае месца, парослае хмызняком, або балоцістая мясціна: Стружань

Сук буйны бакавы адростак, які ідзе ад ствала дрэва: Сукач (Любашаўскі с/с)

Хата: Хатынічы (Хатынаўскі с/с)

Цуда, русск. чудо штосьці звышнатуральнае, выкліканае паводле рэлігійных уяўленняў боскай сілай, нешта здзіўляючае сваёй незвычайнасцю: Чудзін (Чудзінскі с/с).

Чысць мясц. месца, ачышчанае ад лесу або хмызняку: Чысцец

Яліна/яловы высокая елка: Яловая (Хатыніцкі с/с)

Ясянец травяністая гадавая эфіраносная расліна сямейства рутавых з перыстым, як у ясеня, лісцем: Ясянец (Нацкі с/с)

Семантыка айконімаў апелятыўнага паходжання вельмі цесна звязана з культурай і бытам насельніцтва Ганцавіцкага раёна. Нярэдка мы сустракаем назвы населеных пунктаў, у аснову якіх пакладзена рэгіянальнае, ці, інакш кажучы, мясцовае слова. Такія назвы вёсак дапамагаюць нам глыбей пазнаць сутнасць душы народа, пазнаёміцца з лексікай, якая панавала раней сярод насельніцтва гэтага раёна, а таксама знаёміць нас з рэаліямі тагачаснага жыцця.

Паводле лексічнага складу ўтваральных асноў айконімы, што аформіліся на базе апелятыўнай лексікі, падзяляюцца на некалькі разрадаў.

) Айконімы, суадносныя з апелятывамі, матываванымі прыродна-геаграфічнымі паняццямі, якія характарызуюць асаблівасці мясцовасці:

рэльеф (узвышшы, раўніны, нізіны, ямы, забалочаныя месцы): в. Востраў, в. Востраў Бор, в. Заастравечча, в. Галя, в. Гуркі, в. Даліна;

асаблівасці гідраграфіі: в. Быстрыца, в. Побераж, в. Палонь, в. Стружань;

лясныя масівы, зараснікі, хмызнякі: в. Боркі, в. Кукава-Бор, в. Дубнякі, в. Лесішча;

пароды дрэў, віды раслін і іх часткі: в. Асовічы, в. Бярозавіца, в. Задубе, в. Паддубна, в. Дубовая калода, в. Ельня, в. Падельня, в. Ліпск, в. Макава, в. Сукач, в. Яловая, в. Ясянец.

Сярод прыродна-геаграфічных апелятываў, што паслужылі тапаасновамі, пераважаюць геаграфічныя тэрміны як агульнавядомыя, так і тэрытарыяльна абмежаваныя (мясцовыя). Гэтыя айконімы больш-менш раўнамерна размешчаны па ўсёй тэрыторыі раёна. Даная група айконімаў з’яўляецца вельмі багатай, таму што прырода заўсёды адыгрывала вялікую ролю ў жыцці народа. Нават з гісторыі нам вядома, што першыя паселішчы людзі будавалі каля лесу, на берагах рэк і азёр. Адсюль і вынікае наступнае: айконімы гэтай групы валодаюць празрыстай семантыкай.

) Айконімы, у аснову якіх пакладзены апелятывы, што ўзыходзяць да найменняў зямельных участкаў:

па спосабе распрацоўкі, падрыхтоўкі ўчастка да пасеву: в. Просеч, х. Рубань, в.Чысцец;

па спосабе набыцця ўчастка: в. Перадзел, в. Раздзялавічы;

па форме ці месцаразмяшчэнні ўчастка: в. Шырня, в. Доўгае, в. Малыя Круговічы, в. Вялікія Круговічы;

урадлівыя і неўрадлівыя землі: в. Дзернаватава, в. Лавіца;

па адзінках вымярэння: в. Валокі, в. Валошча, в. Пярэвалакі;

) У якасці ўтваральнай базы могуць выкарыстоўвацца лексемы, якія адлюстроўваюць вынікі дзейнасці чалавека:

тыпы і часткі паселішчаў: в. Калонія;

будынкі, збудаванні, шляхі зносінаў, водныя пераправы: в. Будча, в. Карчомка, в. Хатынічы, в. Печышча;

вытворчыя прадпрыемствы, промыслы, месцы часовага гаспадарчага выкарыстання: в. Гута, в. Мельнікі.

) У асобную групу вылучаюцца айконімы, утваральныя асновы якіх указваюць на месцаразмяшчэнне населенага пункта ў адносінах да якога-небудзь іншага абекта, назва якога зяўляецца каранёвай часткай айконіма:

за абектам: в. Заастравечча, в. Задубе;

перад абектам: в. Паддубна, в. Падельня, в. Падкляшчытна;

каля абекта: в. Побераж.

Назвы прыродна-геаграфічных абектаў маглі быць выкарыстаны ў якасці назваў населеных пунктаў не толькі тады, калі яны ўспрымаліся чалавекам проста як прыродны арыенцір на мясцовасці, але і тады, калі зяўляліся ўвасабленнем якіх-небудзь канкрэтных адзнак жыццёвай практыкі чалавека.

Лінгвістычны аналіз дадзенай групы онімаў дазваляе зрабіць наступныя вывады: прыродна-геаграфічнае асяроддзе — адна з прадуктыўных крыніц утварэння айконімаў. У групы яны абядноўваюцца па галоўных прыкметах мясцовасці, у якой размяшчаюцца населеныя пункты. Пераважная большасць гэтых назваў узнікла на базе лексікі славянскага паходжання.

1.2 Айконімы антрапанімічнага паходжання

Да групы айконімаў антрапанімічнага паходжання належаць назвы, якія ўтварыліся ад уласных асабовых імён, імён-мянушак і прозвішчаў. Яна ахоплівае 28 % ад усіх падвергнутых аналізу айконімаў Ганцавіччыны. Паводле іменаслоўнай спецыфікі айконімы гэтай групы падзяляюцца на дзве падгрупы:

айконімы, матываваныя ўласнымі асабовымі кананічнымі імёнамі і суадноснымі з імі прозвішчамі;

айконімы, матываваныя імёнамі-мянушкамі і прозвішчамі, суадноснымі з апелятывамі, якія фіксуюць самую разнастайную апелятыўную лексіку.

Падгрупа айконімаў, у аснове якіх ляжаць асабовыя імёны праваслаўнага і каталіцкага календароў, нешматлікая, але ўсе гэтыя назвы матываваныя, бо ў іх аснове выразна гучыць імя. Хрысціянскія імёны на Беларусі функцыянавалі ў поўнай афіцыйнай ці традыцыйна-царкоўнай, размоўна-бытавой поўнай і памяншальнай формах. Кожная з гэтых форм магла быць выкарыстана ў якасці айконімаўтваральнай асновы:

ДИОНИСИЙ, Дзяніс, Дзяніска — в. Дзянiскавiчы

ДОМИНИК, Дамінік — в. Дамініканшчына

ЛЮБОВЬ, Люба, Любаша — в. Любашава

ЛЮДВИК, Людвік — в. Людвікоў

ЛЮДМИЛА, Люся — в. Люсiна

МАРИАН, Марян — в. Марянава

ТОМАШ, Тамаш — в. Тамашоўка

ИОСИФ, Еська — в. Еськавічы

Пасля ўвядзення хрысціянства царква распаўсюджвае новыя, так званыя кананічныя імёны, але яшчэ працяглы час побач з імі, асабліва ў хатніх умовах, выкарыстоўваюцца і ранейшыя славянскія імёны. З цягам часу кананічныя імёны поўнасцю бяруць на сябе функцыю ўласнага асабовага імені, выцясняюць старажытныя славянскія імёны, якія набылі новую функцыю — функцыю імён-мянушак. Імёны-мянушкі зяўляліся арганічнай часткай беларускай жывой народнай мовы.

У якасці матывавальных баз падгрупы айконімаў, суадносных з адапелятыўнымі імёнамі-мянушкамі і прозвішчамі, выкарыстаны антрапонімы, якія фіксуюць самую разнастайную апелятыўную лексіку:

Агарэлік — в. Агарэлік,

Агарэвіч — в. Агарэвічы

Жыд, Жыдовіч — в. Жыдовічы

Качай, Качай — в. Качай

Качай, Качаеў — в. Качайка

Кода, Кода — в. Кодаў

Краса, Красин — в. Красынічы

Крачалаў — в. Крачалоўшчызна

Крышылаў — в. Крышылавічы

Кукаў, Кукаўка — в. Кукава

Лахаў — в… Лахоўшчына

Малько — в. Малькавiчы

Хода, Ходаў — в. Ходава

Шаш, Шашко — в. Шашкі

Пэўная частка айконімаў мае невыразную аснову, якую нельга супаставіць ні на апелятыўным, ні на анамастычным узроўнях: в.Варпушча, в. Завіжэнне, в. Лаўска, в. Пакамер, в. Посталь, в. Прычка.

2. СТРУКТУРНА-СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АЙКОНІМАЎ

Айконімы Ганцавіцкага раёна ў структурных адносінах падзяляюцца на тры групы: простыя, складаныя і састаўныя. Пераважаюць простыя найменні (у форме назоўніка ці субстантываванага прыметніка): Будча, Востраў, Гута і інш.

Складаных айконімаў адзначана мала: Кукава-Бор.

Састаўныя назвы зяўляюцца лексікалізаванымі словазлучэннямі: Вялікія Круговічы, Малыя Круговічы, Новыя Агарэвічы.

Айконімам уласціва форма адзіночнага і множнага ліку. Гэты крытэрый улічваецца пры класіфікацыі назваў паселішчаў, таму флексія ў складзе тапанімічных фармантаў не з’яўляецца граматычным паказчыкам адзінкавасці ці множнасці і не вычляняецца так выразна, як у апелятывах. У айканіміі яна ў радзе выпадкаў з’яўляецца носьбітам чыста тапанімічнай або айканімічнай функцыі.

Акрамя таго, айконімы ў форме адзіночнага ліку адрозніваюцца ад айконімаў у форме множнага ліку і па прынцыпах утварэння.

.1 Простыя айконімы

У даследуемым раёне адзначана 83 простыя айконімы, што складае 93% ад агульнай колькасці найменняў паселішчаў. 68% простых айконімаў маюць форму адзіночнага і 25% — форму множнага ліку.

.1.1 Айконімы ў форме адзіночнага ліку

Сярод айконімаў у форме singularia tantum (61 адзінка) вылучаюцца бязафіксныя і афіксальныя (суфіксальныя, прэфіксальна — суфіксальныя) ўтварэнні.

Айконімы бязафікснага ўтварэння

Да адзначанага тыпу належаць айконімы, якія не маюць у сваёй структуры спецыяльных тапанімічных афіксаў. Яны ўтвораны шляхам пераасэнсавання апелятываў ці онімаў. Намі выяўлена 13 найменняў бязафiкснага ўтварэння, што складае 14% ад усіх простых назваў у форме адзіночнага ліку.

Бязафікснымі зяўляюцца айконімы, па граматычнай структуры роўныя апелетывам з невытворнай асновай: Востраў, Галя, Гута, Каза, Калонія.

Спецыфічную групу бязафiксных утварэнняў складаюць найменнi паселiшчаў, што ўзнiклi на базе прыметнiкаў у вынiку субстантывацыi апошнiх. Яны матываваны фларыстычнымі найменнямі: Яловая (Хатынiцкі с/с).

У асобную групу можна вылучыць айконімы з суфіксам -на (-ня), якія зяўляюцца сцягненай формай адносных прыметнікаў жаночага ці ніякага роду: Ельня, Шырня.

Утварэннi на базе якасных адектываў сустракаюцца рэдка. Звычайна яны ўказваюць на нейкую характэрную асаблiвасць самога паселiшча цi месца, дзе яно размешчана: Доўгае.

Айконімы афіксальнага ўтварэння

Зафіксавана 48 афіксальных утварэнняў, што складае 54% ад агульнай колькасці назваў. Сярод айконімаў гэтага тыпу вылучаюцца суфіксальныя і прэфіксальна-суфіксальныя.

Айконімы суфіксальнага ўтварэння

Абсалютная большасць афіксальных айконімаў Ганцавіцкага раёна ўтворана па тыпу суфіксацыі. Пры класіфікацыі ў асобныя групы вылучаны мадэлі, тапафарманты якіх характарызуюцца наяўнасцю агульнага суфіксальнага элемента: — к -, — ц -, — н -, — в-, -ч-.

Айконімы з суфіксальным элементам -к-.

Да гэтай групы належаць айканiмiчныя мадэлi з суфiксамi -ка, -оўка, -ск: Багоўка, Карчомка, Качайка, Лаўска, Ліпск, Прычка, Тамашоўка.

Айконімы з суфіксальным элементам -ц-.

У айканіміі Ганцавіцкага раёна гэты тып даволі прадуктыўны і прадстаўлены наступнымі мадэлямі з суфіксамі -iца, -ыца, -нiца, -ец(-эц): Азяльніца, Быстрыца, Бярозавіца, Лавіца, Чысцец, Ясянец.

Айконімы з суфіксальным элементам -н-.

У дадзеным тыпе абяднаны мадэлi, аформленыя суфiксамi: -iн (-ын), -iн (-ына), -шчына, -аўшчына, (-оўшчына): Дамініканшчына, Качалоўшчызна, Лахаўшчына.

Айконiмы з фармантамi -iн(-ын), -iна (-ына) утвараюць досыць аднародную групу па семантыцы суфiкса i асновы — гэта пераважна субстантываваныя прыналежныя прыметнікі: Лечына, Люсіна (Люсінскі с/с), Паротын, Чудзін (Чудзінскі с/с).

Айконімы з суфіксальным элементам -в-.

Да адзначанай групы аднесены айконiмы з суфiксамі -аў, -ава, якiя дублiруюць структуру прыналежных прыметнiкаў: Волкаў, Людвікоў, Кукава (Агарэвіцкі с/с), Любашава (Любашаўскі с/с), Макава (Люсінскі с/с), Марянава, Ходава. У пералiчаных назвах фарманты -аў, -ава маюць пасiўнае значэнне i зяўляюцца спецыфiчна айканiмiчнымі сродкамі. Пашырэнне айконiмаў з гэтымi суфiксамi абумоўлена сацыяльна-эканамiчнымi прычынамi: развiццём прыватнага землекарыстання, наяўнасцю дробнаўласнiцкай гаспадаркi, калi кожны кавалак зямлi, нават самы маленькi, меў уладальнiка i атрымлiваў найменне, у большасцi выпадкаў, па iменi гаспадара. З часам на гэтых зямельных участках маглi ўзнiкаць хутары, паселiшчы, захоўваючы пры гэтым свае назвы.

Айконімы з суфіксальнымі элементамі -ч-,-ш-.

Да гэтай групы належаць айканiмiчныя мадэлi з суфiксамi -ча, -ішча (-ышча): Будча (Чудзінскі с/с), Валошча, Варапушча, Лесішча, Печышча.

Айконімы з суфіксальным элементам -j-.

Гэты тып малапрадуктыўны ў даследуемым рэгіёне і абядноўвае па фармальнай прыкмеце мадэлі з суфіксамі -аль, -ань,-нь, -р(ь), -ч(ь): Палонь, Пакамер, Посталь, Просеч, Рубань, Стружань, Сукач.

Айконімы прэфіксальна-суфіксальнага ўтварэння

У прэфіксальна-суфіксальным афармленні выяўлены айконімы: Заастравечча, Задуб’е (Малькавіцкі с/с), Паддубна, Падельня, Падкляшчытна, Побераж.

Даныя найменні ўтварыліся па мадэлі «прэфікс + апелятыў + суфікс -jе», дзе прэфікс мае прасторавае значэнне, а суфікс -jе — значэнне месца. Генетычна прэфіксальна-суфіксальныя айконімы ўзыходзяць да прыназоўнікава-іменных канструкцый (Задубе — за дубамі).

.1.2 Айконімы ў форме множнага ліку

Пры словаўтварэнні айканіміі Ганцавіцкага раёна даволі актыўна і паслядоўна выкарыстоўваецца мадэль Pluralia tantum. У даследуемым рэгіёне зафіксавана 22 айконімы (25% ад агульнай колькасці простых айконімаў). Хаця ўсе найменні адзначанага тыпу аб’ядноўвае плюральная форма, можна вылучыць дзве структурныя разнавіднасці:

айконімы флексійнага ўтварэння,

айконімы суфіксальна-флексійнага ўтварэння.

Айконімы флексійнага ўтварэння

Да гэтай групы належаць айконімы, у якіх флексія множнага ліку зяўляецца сродкам айканімізацыі апелятываў і онімаў: Боркі, Валокі, Голі, Гуркі, Дубнякі, Лактышы, Мельнікі, Паслы, Пярэвалакі, Шашкі.

У айконімах, утвораных на базе прыродна-геаграфічных тэрмінаў ці назваў, звязаных з дзейнасцю чалавека, форма множнага ліку звычайна зяўляецца паказчыкам рэальнага мноства ці прасторавай працягласці (Боркі, Валокі, Гуркі).

Айконімы суфіксальна-флексійнага ўтварэння

Да суфіксальна-флексійных утварэнняў адносяцца айконімы, у якіх суфікс і флексія ў выніку працягласці ўжывання ў айканіміі зрасліся і ўтварылі непадзельны айканімічны фармант. У Ганцавіцкім раёне вылучаецца некалькі мадэлей такіх найменняў:

з суфіксамі -ічы (-ычы), -авічы: Агарэвічы, Асовічы, Ганцавічы, Дзяніскавічы, Еськавічы, Жыдовічы, Красынічы, Крышылавічы, Малькавічы, Раздзялавічы, Хатынічы;

з суфіксамі -аны, -яны, -іны: Даліны.

.2 Складаныя айконімы

Складанне ў даследуемым раёне адносіцца да непрадуктыўных тыпаў утварэння назваў населеных пунктаў. Зафіксавана толькі 1 назва (1% ад агульнай колькасці айконімаў): Кукава-Бор.

.3 Састаўныя айконімы

У агульным балансе айканіміі Ганцавіцкага раёна састаўныя назвы ўтвараюць адносна невялікую групу. Усяго зафіксавана 5 айконімаў (6 % ад агульнай колькасці назваў).

Усе найменні складаюцца з двух кампанентаў — азначаемага і азначальнага, прычым атрыбутыў стаіць у прэпазіцыі да субстантыўнага кампанента і паясняе яго: Вялікія Круговічы, Дубовая Калода, Малыя Круговічы, Новыя Агарэвічы.

Састаўныя айконімы Ганцавіцкага раёна ўжываюцца як у форме адзіночнага, так i множнага ліку.

На аснове граматычнай характарыстыкі кампанентаў можна зрабіць выснову, што састаўныя айконімы ўтвараюцца пераважна па мадэлі: «якасны прыметнік + назоўнік». Атрыбутыўны кампанент у такіх айконімах звычайна ўказвае на знешнюю прыкмету абекта, назва якога паслужыла асновай для субстантыўнага кампанента. Толькі адно найменне Дубовая Калода ў сваёй структуры мае атрыбутыў — адносны прыметнік.

У састаўных назвах, што ўзніклі на ўзроўнi айканіміі, азначэнне можа ўказваць на адносную храналогію ўзнікнення населеных пунктаў, утвараючы антанімічныя пары. У якасці атрыбутыва ў такіх айконімах выкарыстоўваюцца якасныя прыметнікі вялікі — малы: Вялікія Круговічы — Малыя Круговічы; новы — стары: Новыя Агарэвічы. Антанімічныя пары могуць складаць і айконімы, у якіх адзін з атрыбутываў адсутнічае: Новыя Агарэвічы — Агарэвічы.

Табліца 1

Словаўтваральныя тыпы айконімаў Ганцавіччыны

Тып словаўтварэнняКолькасць населеных пунктаўУ адзінкахУ %Простыя айконімы8393%У форме адз. ліку6168%- бязафікснага ўтварэння1314%- афіксальнага ўтварэння4854%У форме мн.ліку2225%Складаныя11%Састаўныя56%УСЯГО89100%

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Айканімія Ганцавіцкага раёна, як і айканімія ўсёй Беларусі, складвалася і развівалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Фарміраванне яе працякала нераўнамерна і спалучалася са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў, спосабаў грамадскай вытворчасці, са зменамі акаляючага асяроддзя, што, зразумела, пакінула адбітак у тапаніміі.

Разам са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў і спосабаў вытворчасці змяняліся адносіны грамадства да геаграфічнага наваколля ў кантэксце асаблівасцей прыродакарыстання і ментальнага ўспрымання геаграфічнага асяроддзя жыхарамі той ці іншай мясцовасці. 3 развіццём матэрыяльнай і духоўнай культуры паступова розныя адзнакі мясцовасці набывалі пэўнае значэнне ў выглядзе тапонімаў, у тым ліку айконімаў.

Карані тапаніміі Ганцавіччыны губляюцца ў глыбіні вякоў, а геаграфічныя назвы на яе тэрыторыі рознаўзроставыя і разнамоўныя. Кожная гістарычная эпоха прыўносіла свае асаблівасці, якія яскрава праяўляюцца ў тапаніміі наогул і ў айканаміі ў прыватнасці.

У першую чаргу фарміраванню айканаміі раёна садзейнічалі асаблівасці гідраніміі, рэльефа, сельскагаспадарчых аб’ектаў, што характэрна амаль для ўсёй Беларусі і дзякуючы чаму тапанімія даследуемага рэгіёна захавала нацыянальна-тэрытарыяльны каларыт.

Айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя. Найбольш акрэслена гэта праяўляецца ў іх семантыцы.

Пры ўсёй разнастайнасці ў айканіміі раёна можна заўважыць назвы даволі блізкія па этымалогіі, семантыцы і форме. Яны складаюць больш ці менш выразна акрэсленыя групы і тыпы, што дае магчымасць сістэматызаваць і раскласіфікаваць зафіксаваныя на Ганцавіччыне айканімічныя адзінкі. Пры аналізе айканіміі выкарыстана класіфікацыйная схема, распрацаваная беларускімі тапанімістамі, якая дае магчымасць улічыць спецыфічныя рысы і ўсе нюансы беларускай айканіміі, асаблівасці гісторыі яе фарміравання і ўмоў функцыянавання. У рамках аналізуемага матэрыялу прасочваюцца прычыны пераходу апелятываў, антрапонімаў, тапонімаў у сферу айканіміі.

На падставе агульных адзнак айканімічнай асновы ўласныя найменні Ганцавіцкага раёна былі намі падзелены на наступныя лексіка-семантычныя групы: айконімы апелятыўнага паходжання (60%), айконімы антрапанімічнага паходжання (28%).

Да групы адапелятыўных належаць айконімы, якія ўтварыліся ад апелятываў − агульных найменняў прыродна-геаграфічных, біялагічных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў. Лексічныя асновы адапелятыўных айконімаў Ганцавіччыны належаць да самых розных лексіка-семантычных разрадаў і істотна не розняцца ад утваральных асноў іншых раёнаў Брэстчыны. Паводле лексічнага складу ўтваральных асноў айконімы, што аформіліся на базе апелятыўнай лексікі, падзяляюцца на некалькі разрадаў: айконімы, суадносныя з апелятывамі, матываванымі прыродна-геаграфічнымі паняццямі, якія характарызуюць асаблівасці мясцовасці; айконімы, у аснову якіх пакладзены апелятывы, што ўзыходзяць да найменняў зямельных участкаў; у якасці ўтваральнай базы могуць выкарыстоўвацца лексемы, якія адлюстроўваюць вынікі дзейнасці чалавека; айконімы, утваральныя асновы якіх указваюць на месцаразмяшчэнне населенага пункта ў адносінах да якога-небудзь іншага аб’екта, назва якога з’яўляецца каранёвай часткай айконіма:

Да групы айконімаў антрапанімічнага паходжання належаць назвы, якія ўтварыліся ад уласных асабовых імён, імён-мянушак і прозвішчаў. Яна ахоплівае 28% ад усіх падвергнутых аналізу айконімаў Ганцавіччыны. Паводле іменаслоўнай спецыфікі айконімы гэтай групы падзяляюцца на дзве падгрупы: айконімы, матываваныя ўласнымі асабовымі кананічнымі імёнамі і суадноснымі з імі прозвішчамі; айконімы, матываваныя імёнамі-мянушкамі і прозвішчамі, суадноснымі з апелятывамі, якія фіксуюць самую разнастайную апелятыўную лексіку.

Галоўным крытэрыем пры размежаванні адапелятыўных і адантрапанімічных назваў населеных пунктаў з’яўляецца аналіз фармантаў утваральных асноў. Айконімы апелятыўнага паходжання ў пераважнай большасці дубліруюць структуру апелятываў, г.зн., што ўзніклі яны шляхам пераасэнсавання і не маюць уласна айканімічных афіксаў.

Айконімы антрапанімічнага паходжання характарызуюцца, як правіла, наяўнасцю ў структуры патрапанімічных суфіксаў, суфікса прыналежнасці, суфіксаў са значэннем спадчыннасці, а ўтвораныя флексійным спосабам маюць форму множнага ліку.

Трэба адзначыць, што не заўсёды ўдаецца адназначна выявіць, апелятыў ці онім паслужыў зыходнай асновай айконіма, таму для некаторых назваў паселішчаў прапануецца не адна, а некалькі матывацый. Да таго ж, пэўная частка айконімаў мае невыразную базавую аснову, якую нельга супаставіць ні на апелятыўным, ні на анамастычным узроўнях: Варапушча, Завіжэнне, Лаўска, Пакамер,Посталь, Прычка.

Класіфікацыя айконімаў па лексіка-семантычных групах паказвае, што айканімія — гэта не механічны набор слоў. У ёй адбіліся выбраныя класы лексікі і ў першую чаргу словы, якія абазначаюць прыродна-геаграфічныя паняцці і паняцці, звязаныя з дзейнасцю чалавека ў самых розных галінах і сферах гаспадарчага і культурнага жыцця.

Пры словаўтварэнні айканіміі Ганцавіцкага раёна даволі актыўна і паслядоўна выкарыстоўваецца мадэль Pluralia tantum. У даследуемым рэгіёне зафіксавана 92 айконімы (53% ад агульнай колькасці простых айконімаў). Хаця ўсе найменні адзначанага тыпу абядноўвае плюральная форма, можна вылучыць дзве структурныя разнавіднасці: айконімы флексійнага ўтварэння і айконімы суфіксальна-флексійнага ўтварэння.

Крытэрый ліку ўлiчваецца пры класiфiкацыi назваў паселiшчаў таму, што флексiя ў складзе тапанiмiчных фармантаў страцiла апелятыўную функцыю граматычнага паказчыка адзiнкавасцi i множнасцi i часцей за ўсё не выдзяляецца як асобны структурны элемент, а разглядаецца як элемент тапанiмiчнага фарманта цi як носьбiт чыста тапанiмiчнай функцыi. Найбольшае пашырэнне маюць назвы населеных пунктаў, утвораныя пры дапамозе флексіі, якая зяўляецца сродкам айканімізацыі апелятываў і онімаў.

Сярод айконімаў, утвораных шляхам афіксацыі, пераважаюць суфіксальныя ўтварэнні.

У цэлым, словаўтварэнне айконімаў Ганцавіччыны кардынальна не адрозніваецца ад словаўтварэння гэтых тапанімічных класаў у іншых рэгіёнах Беларусі. Дыялектная спецыфіка іх праяўляецца, галоўным чынам, на фанетычным, акцэнталагічным і марфалагічным узроўнях. Таму, вывучэнне катайконімаў Ганцавіччыны было немагчыма без аналізу айканімічнага матэрыялу на лексічным і структурна-словаўтваральным узроўнях.

Чалавек заўсёды асноўную ўвагу фіксуе на важнейшых для свайго часу баках жыцця. Тапаніміка, як сведчыць гісторыя яе вывучэння, надзвычай цесна звязана з духоўнай і матэрыяльнай спадчынай людзей. Таму назвы населеных пунктаў неабходна разглядаць як культурна-гістарычныя помнікі народа, бо яны зяўляюцца сведкамі мінулага іх жыхароў.

На жаль, гэта праблема ў нас адна з самых надзённых. Сваіх даследчыкаў чакаюць забытыя па розных абставінах і зусім новыя айконімы, беларускія ўласныя імёны. А колькі яшчэ не запісана і навукова не асэнсавана легенд, паданняў пра геаграфічныя аб’екты, назвы населеных пунктаў, урочышчаў і г.д. Было б добра, калі б кожны з нас ставіўся з адказнасцю да набыткаў нашай мовы, да яе нявырашаных праблем. Цікавасць да беларускіх назваў населеных пунктаў — гэта найперш павага і пашана да нашага народа, яго культуры і мовы.

Дадатак

СЛОЎНІК АЙКОНІМАЎ ГАНЦАВІЧЧЫНЫ

. Агарэвічы, мн. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы. Упершыню ўзгадваецца ў 1473 г. як сяленне Клецкай воласці Новагародскага ваяводста ВКЛ. Агарэ́віцкі с/с.

Даўно вельмі справа гэтая адбывалася. Можа, яшчэ калі веру адзіную ўводзілі, а мо і раней, бо тое, што данесла да нас вусная памяць народа, не падкрэслівао адназначна, калі здарылася падзея.

Жылі ў адной вёсны людзі. Нічым асаблівым ад суседзяў нe адрозніваліся. ІІрацавалі ал рання да змяркання, верылі прароцтвам сваіх вешчуноў, якія спрабавалі па той ці іншай, толькі ім адным вядомай, прыкмеце ці прадказанні заглянуць у заўтрашні дзень, перажывалі разам і гора і нястачы, вучыліся быць стойкімі і мужнымі ў змаганні з ворагамі ды прыродай. Асабліва баяліся, каб не прагнявіць чым-небудзь Бога нябеснага, бо тады не будзе ім спакою нідзе. Так ім іхнія продкі гаварылі, таго і яны прытрымлі-валіся. I ўсё было добра, пакуль…

Здавен так ужо вялося, што старца ці бяздомнага ніхто ніколі благім словам не аблаяў, не пашкадаваў ім чаго, бо невядома, хто хаваецца за гэтымі людзьмі, якую душу мае. Саграшыш, а потым абрынуцца на тваю галаву нечаканыя праклёны, і тады ужо не толькі сам пакутаваць будзеш, але і на нашчадкаў да дзесятага калена гэта перакінецца. Ім за што мучыцца?

Дык вось, жыў у гэтай вёсны Марка-пастух. Ён спачатку і неблагі чалавек быў, ды звязаўся з дурнымі людзьмі, і тыя яго давялі да такой жыткі. Зайздросным стаў, асунуўся ўвесь, ажно счарнеў з твару.. Як дзе што ўбачыць лепшае, чым у яго, то адразу coн страціць, смыкаецца навокал, нібы здань, кругамі ходзіць, усё мяркуе, як гэта сабе такое прыдбаць.

Калі не прыдумае нічога, дык сваім сябрукам шапне. Прынясе, не шкадуючы, гарэлкі, а тыя і рады старацца. Потым знойдуць чалавека нежывым дзе-небудзь у глухой мясціне, але ў большасці выпадкаў такіх людзей увогуле не знаходзілі, яны нібы скрозь зямлю правальваліся. Хіба ж навокал балацін ды «чортавых вокнаў» мала? Кінуць туды ахвяру, толькі бурбалкі над галавою ўздымуцца і зноў запануе адвечная цішыня над маўклівымі абшарамі.

Можа, нехтa і здагадваўся, што Марка вытвараў, але ж сказаць баяўся, каб i яго са свету белага не зжылі. А пастух ужо багатым зрабіўся. Хату сабе пабу-даваў, прычым, не сам горб гнуў, а наняў людзей, толькі паказваў, якую будыніну хоча мець. Вопратку насіў не вясковую, хутчэй панскую, са сваімі вяскоўцамі і вітацца не жадаў, адно толькі — гляне ў той бок, калі нехта «Дзень добры» дасць, а то мог і не паглядзець. Гэткім ганарыстым зрабіўся. Штовечар з хаўруснікамі ў карчме сядзеў і расплочваўся выключна залатымі. Тут ён пераўвасабляўся: гарлаў весела, што колькі піць ні будзе, усё роўна грошы ў яго не перавядуцца. Toe, што сяляне пілі, ён грэбліва ўбок адпіхваў, сабе ж патрабаваў самае лепшае, не глядзеў на кошт. Простыя людзі баяліся знаходзіцца ў карчме, калі туды завітваў Марка з сябрамі. Да трэціх пеўняў спявалі песні, а потым разбрыдаліся па сваіх ляжанках, каб зноўку тварыць страшныя справы пад покрывам ночы.

Пранеслася сярод вяскоўцаў чутка, што пастух звязаны з нячыстай сілай, карыстаецца яе падтрымкай, яна данамагае яму ўзбагачацца з кожным днём. Некаторыя сцвярджалі, быццам бы Марка знайшоў на Купалле скарб, схаваны некалі тут яшчэ татарамі, якія імкнуліся заваяваць гэты край. Гаварылі рознае, але сам пастух не звяртаў на гэта асаблівай увагі, што хацелася, тое і рабіў, ні ахвяры, ні скалечаныя яго не хвалявалі.

Неяк аднаго разу пачулі сяляне пра забойства вельмі багатай пані. Слугі бачылі, як яна накіроўвалася вечарам шпацыраваць па парку. Потым знайшлі толькі кавалак скрываўленай сукенкі, а самой гаспадыні не адшукалі. Думалі, можа, неяк незаўважна ў палац вярнулася, але калі кінуліся туды, то ўбачылі, што ў пакоях усё перавернута, параскідана і няма асноўных каштоўнасцей. Яны таямніча зніклі разам з гаспадыняй.

А ў тыя ж прыкладна дні Марка гуляў з сябрамі, як ніколі да гэтага. Гарэлка лілася ракою, закускі былі самыя розныя, карчмар круціўся, як падсмажаны, ледзьве паспяваючы на бягу падхопліваць залатоўкі, што шчодра сыпаліся з кішэняў гуляк. На ста ў дзень, але п’янка працягвалася, вяліся нейкія малазразумелыя га воркі. Хаўруснікі пераглядваліся, пераміргваліся і зноў пілі. Тае пані так і не знайшлі, колькі ні шукалі.

Потым у вёсны з’явіўся сляпы жабрак з хлопчыкам-павадыром. Вяскоўцы добра ведалі гэтага чалавека. Пра яго казалі, што ён усё на свеце знае і ад яго нічога нельга схаваць. Сляпы, а ведаў пра ўсё лепей за відушчага. Накармілі падарожных людзі, прыгрэлі, а потым неяк гаворка сама па сабе завязалася адносна ўсяго таго, што ў наваколлі ў апошнія часы адбывалася.

Жабрак уважліва слухаў вяскоўцаў, запамінаў старанна, пра што яны гаварылі. Потым запанавала цішыня, і яе парушыў сляпы:

Не пазайздросціш вам, людзі. Сапpaўды ў цяжкім становішчы вы апынуліся. Але самае цяжкае чакае вас наперадзе. Каб здолелі вы пакараць таго чалавека, які ўсё гэта нарабіў, то, можа б, і дараваў вам Бог гэты грэх. Ведаеце, хто ва ўсім вінаваты?

Але словы засталіся без адказу. Жабрак пранягваў:

Зусім гэты вылюдак чалавечае аблічча страціў. Навошта столькі нявінных душ згубіў?..

Зноў ніхто не адказаў.

Ім бы жыць яшчэ ды жыць, а яны ў балацінах гніюць. Прыходзьце заўтра раніцай сюды, я вам усё чыста раскажу, дзе каго забілі, дзе каго пахавалі, апошні прытулак хто дзе знайшоў. Усё ведаю, усё…- стомлена закончыў сляпы.

Людзі моўчкі разышліся, каб з раніцы нрыйсці і паслухаць, хто ж у гэтым вінаваты, хоць многія, бясспрэчна, здагадваліся і так.

Але на світанні страшная навіна маланкай абляцела вёску: ля старога дуба, там, дзе вечарам размаўлялі сяляне з падарожным, знайшлі сляпога жабрака з перарэзаным горлам. Ягоны павадыр вісеў на суку.

У той жа дзень на вёску з яснага неба звалілася яшчэ адно гора. Нічога і бяды не прадказвала. Сонца яркае горача прыпякала, ні хмаркі, ні ветрыка, але раптоўна бліснуў агністы шнар маланкі, заракатаў гром і ўзялася гарэць вёска з усіх бакоў. Не паспелі людзі нават што-небудзь з дабра вынесці, як адны галавешкі засталіся ад будынін.

У полымі знайшоў нарэшце свой канец і Марка-пастух з сябрамі. Спалі, мабыць, п’яныя пасля ўчыненага злачынства.

Вяскоўцы новае паселішча сваё ўбок ад таго Богам клятага месца аднеслі. Каб атрымаць дараванне ад Усявышняга, ля дуба, дзе забілі жабрака з павадыром, царкву пабудавалі, а вёску назвалі Пагарэвічы. Потым, з цягам часоў, стала Агарэвічы.

. Боркі, мн. — в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы.

. Будча, ж. — в. Чудзінскага с/с.Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы. Вядома з 16 ст. як паселішча ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ.

. Востраў, м. — в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы, на правым беразе р. Нача.

. Вялікія Круговічы, мн. — в. Агарэвіцкага с/с. Вядомы з 16 ст. як сяло Круговічы ў складзе ВКЛ, з 1569 г. — Рэчы Паспалітай.

. Ганцавічы, мн. — в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 3 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.

. Ганцавічы, мн. — горад, цэнтр Ганцавіц- кага р-на. Размешчаны на правым беразе р. Цна (прыток Прыпяці), за 246 км на паўночным усходзе ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец- Баранавічы. Узнікненне і развіццё Ганцавіч было звязана з будаўніцтвам у 2-й пал. 19 ст. чыгуначнай лініі Лунінец — Вільня, рух паяздоў па якой пачаўся ў 1884 г., тады ж была заснавана чыгуначная станцыя Ганцавічы (назва дадзена ад наймення суседняй вёскі).

Шмат часоў прайшло з тае незапамятнае часіны, калі па зямлі нашай ледніком былі пакіданы там-сям цяжкія, грувасткія камяні-валуны і ўтвораны прыгожыя, самабытныя азёры, калі пачалі вырастаць з глебы магутныя дубы ды іншыя дрэвы, якія ўжо даўным-даўно выраслі і згнілі, па-новаму выраслі — і зноў спарахнелі многія другія пакаленні дрэваў. Толькі там-сям засталіся самотныя дубы-асілкі, што таямніча шумяць-перагаворваюцца з вятрамі ды навальніцамі ды хаваюць за гэтым гоманам-гудам звесткі пратыя падзеі, сведкамі якіх яны станавіліся за час свайго шматвяковага жыцця. Недзе ў тыя перыяды былі насыпаны вялікія і малыя курганы, што густа параскіданы па нашай зямлі. Жыццё ішло па нейкіх невядомых законах. Усё змяняецца, нараджаюцца і паміраюць людзі, але памяць пра тое, што адбывалася ў родных мясцінах, перадаецца з вуснаў у вусны. Няхай сабе курганы з кожным годам ўсё болей і болей прыніжаюцца, парастаюць маладым кустоўем ды лясінамі, а камяні-гмахі ўрастаюць у зямлю і пакрываюцца мохам ды лішайнікамі, але сувязь з імі, непасрэдная, духоўная, назаўсёды застанецца ў нашай памяці, бо яе перадалі нам у спадчыну продкі, а яны атрымалі ўсё гэта ад сваіх бабуль і дзядуль. Праблема ў тым, каб зараз здолець данесці вусна-паэтычнае багацце беларусаў да нашчадкаў.

Там, дзе сёння ляжыць невялікі беларускі гарадок Ганцавічы, колькі стагоддзяў таму назад не было ніякага населенага пункта, толькі вецер ды навальніцы гулялі па неабсяжных палескіх абшарах, ды час ад часу глуха, нібы ў бочку ракатаў ударамі гром, і зноў усё надоўга заціхала. Не было тут, кажуць, нават добрых, наезджаных дарог, і вершнікі ледзьве жывыя прабіваліся з аднаго балоцістага краю на другі, а пра нейкую там фурманку ці воз і гаварыць ужо не даводзілася. Чорт сам ногі мог зламаць, хоць, паводле народнага, менавіта ён і стварыў на беларускай, зямлі такую непралазную твань. Сюды з усіх абжытых мясцін збіраліся ўсялякія ліхія людзі, бо добра ведалі, што тут іх край, тут іх ніхто не будзе шукаць, а калі і будзе, то, бясспрэчна, не знойдзе. Вось і сяліліся на паасобных астраўках розныя злыдні, рабаўнікі-разбойнікі, якія не адну жывую душу звялі з белага свету, не адных бацькоў прымусілі зайсціся ў адчайным плачы гэтыя вылюдкі. Нікога не шкадавалі, нікому не было літасці ад іх. Адсюль, адседзеўшыся і набраўшыся сіл, рушылі да суседніх паселішчаў цэлыя банды. Дурная слава замацавалася за гэтым балоцістым краем, і кожны імкнуўся як мага далей аб’ехаць яго, бо каму ж ахвота заведама страціць тут жыццё.

Але ж не заўсёды гэтак выпадала. Былі абставіны, якія вымушалі некаторых вершнікаў, нягледзячы ма ўсе прымхі, павер’і ды апавяданні, звязаныя з бало-цістымі мясцінамі, стірабаваць праехаць напрамую. Можа, і даводзілася ім пазбегчы стралы ці шаблі разбойнікаў, але ж колькі іх чакала яшчэ на шляху ўсялякіх «чортавых вокнаў», дзікіх звяроў… I хто ж яго ведае, ці дайшоў нехта з гэтых адчайных людзей да канца.

Але пра адно такое здарэнне вусна-паэтычная памяць народа захавала сведчанне назаўсёды.

Дык вось, даўным-даўно князі, якія жылі на нашай зямлі і на суседніх з ёю, даволі часта варагавалі паміж сабою. То некаму захочацца пашырыць уласныя ўладанні, то захапіць багатую здабычу, а то не падабалася аднаму валадару тое, што рабіў другі, і г. д. Ледзь дзе што не так — і за мячы!

Адзін такі князь пайшоў паходам па Літву, што начала супярэчыць ягонай палітыцы. Запрасіў узяць удзел у ім сваіх родных і знаёмых. Тыя, вядома ж, не адмовіліся, а, наадварот, з радасцю пагадзіліся. I вось уся гэтая грозная сіла рушыла на край, які не чакаў нападу. Болышасць мясцовых жыхароў была перабіта ў першыя ж дні, а тых, каму ўдалося ацалець, забралі ў палон. Лічаныя адзінкі ўцяклі ад ворагаў і пахаваліся па бліжэйшых лясах. Праўда, страх за тое, што якою непралазнаю ні была б пушча, у ёй могуць наткнуцца на цябе, гнаў уцекачоў у глухія балоты, куды, як мы ўжо вышэй адзначалі, нават мясцовыя жыхары баяліся паказвацца. Зараз проста не было іншага выйсця. Сядзелі людзі, збіўшыся ў невялічкія гурты на выспах і ўзвышшах, ды баяліся нават агеньчык развесці, каб зварыць ці сасмажыць што дзецям.

А ворагі захапілі ўсё навокал і пайшлі далей, толькі папялішчы, зграі ваўкоў ды чорныя хмары крумкачоў заставаліся на іхніх слядах. На ранейшыя месцы нельга было вяртацца, бо паўсюдна споўдалі невялікія атрады захопнікаў.

Але ж выйсце трэба было шукаць тэрмінова, каб не згінуць ад голаду і холаду. Пачалі, гукаючы адзін аднаго, збірацца разам, раіцца. I вырашылі сабрацца ўсе на самым вялікім востраве. Калі гэта зрабілі, то заўважылі — сіла атрымалася не такая ўжо і малая: сотні дзве-тры адных толькі мужчын, здольных пастаяць за сябе. Жанчын, дзяцей і старых было таксама многа. Гаварылі, а ў вочы глядзець саромеліся, бо няёмка было за тое, што гэтак даўно сядзяць без справы, чакаюць, пакуль і сюды прыйдуць ворагі ды пераб’юць ці ператопяць у балоце. Многа слухалі, многа прапаноўвалі, але нарэшце ўсё ж дамовіліся: мужчыны будуць змагацца, а жанкі і малыя будуць тут чакаць звароту родных ды блізкіх. 3 імі заставаліся толькі некалькі старых і з дзесятак мужчын на ўсялякі выпадак.

Раніцай, на чале з Мітрыкам, расцягнуўшыся вузенькай стужкай, атрад вяскоўцаў рушыў да бліжэйшага лесу, адкуль потым збіраліся пайсці яшчэ далей, шукаць сутычак з нечаканымі гасцямі. 3 полудня і да глыбокай ночы адседжваліся ў пушчы, выслаўшы наперад толькі разведчыкаў. Перажывалі людзі, хоць сярод іх былі і тыя, каму не адзін, не два разы даводзілася ўдзельнічаць у паядынках з ворагамі. Кожны задумваўся над тым, што чакае наперадзе. Ды і баяліся, мабыць, не самой смерці, а трапіць у палон, баяліся здзекаў і прыніжэнняў.

Марудна цягнуўся час. Каб неяк яго скараціць, людзі ціхенька размаўлялі паміж сабою, некаторыя рабілі выгляд, што спяць, але гэтым самым імкнуліся прыхаваць уласнае перажыванне. Раптам усе прыціхлі і пачалі ўслухоўвацца ў адвечны шум лесу. Сапраўды, праз колькі імгненняў да іх данёсся далёкі яшчэ свіст. Потым дазорцы прывялі разведчыкаў, і ўсе хуценька збіліся вакол іх. 3 розных бакоў сыпаліся пытанні:

Ну, што там, хлопцы?

Дзе былі, былі дзе?

Ці не бачылі нехрысцяў?

Ажно стагнаў лес многімі галасамі. Іх перакрыў магутны крык Мітрыка, якога напярэдадні абралі за атамана:

А ну цішэй! Заціхніце, людзі! Ціха! Зараз пра ўсё пачуем! Ціха!

Натоўп адразу нібы абмякнуў і палагоднеў. Цяпер ужо стараліся не крычаць, а супакойваць адзін аднаго, але і ад гэтага таксама крыку было мнагавата. Не-калькі разоў нязвыклы яшчэ да такой справы Мітрык спрабаваў дабіцца свайго, і ўрэшце рэшт вяскоўцы сціхлі.

Гавары, Астафей, ты,- звярнуўся атаман да магутнага, чорнабародага мужчыны,- гавары…

Той кхекнуў у кулак, зняў шапку і пачаў незвычайна тонкім для такой постаці голасам:

…Ну… Гэта… Мы знайшлі іх. Не надта многа. Дзесяткі тры, мо чатыры. Яны шныраюць па наваколлі. Лагерам сталі ў Хатынічах. Там бы іх і абшчапаць, калі паснуць. Мы не ўсе назад прыджгалі. Пакінулі сачыць за чужынцамі Мартына з Вікцем. Калі што, дык трэба зараз ужо выступаць, бо далека адсюль яшчэ топаць. Можа, да другіх пеўняў якраз і прыспелі б на месца. I ноч павінна быць цёмнай. Да таго ж і дожджык, здаецца, збіраецца. Усё нам на руку. Га, атаман ? — і запытальна паглядзеў на Мітрыка.

Цяпер натоўп ужо не гуў і не шумеў, а ўважліва слухаў. Пачуўшы словы аднаго з разведчыкаў, людзі жадалі ведаць і думку свайго атамана. Мітрык таксама разумеў, што зараз усе чакаюць менавіта ягонага рашэння, а таму, ухапіўшыся за сваю рыжа-агнісгую бараду, пра нешта, толькі яму зараз вядомае, меркаваўдумаў. Нарэшце рэзка ўзмахнуў рукою і выгукнуў:

Быць па-гэтаму! Збірайцеся, мужыкі, у дарогу! Трэба шпарка крочыць, дзе і подбегам прыйдзецца, бо, сапраўды, добра было б патрапіць у Хатынічы ў той час, калі чужынцы самае што спаць разлягуцца. Хутчэй, хлопцы! Час не чакае!

Людзі імгненна ажылі. Збірацца — гэта было надзвычай гучна сказана. Што там з сабою браць? Вопратка на сабе, лапці на нагах, а шабля, доўбня ці вострая сякера заўсёды пад рукою. Таму хвілін праз колькі атрад спешным крокам кіраваў напрасткі да Хатыніч. Ішлі смела, бо давяралі словам Астафея, што бліжэйшыя з чужынцаў знаходзяцца ажно ў Хатынічах, а туды яшчэ ісці ды ісці. Наперадзе бойка крочыў сам Мітрык з разведчыкамі. Яны нават паспявалі аб нечым у паўголаса размаўляць. Пярэднія ішлі, а заднія, не паспяваючы, павінны былі несціся подбегам. Што ж яшчэ рабіць заставалася? Адставаць і потым не ўдзельнічаць у гэткай важнай справе нiкому, вядома ж, не хацелася.

Ішлі доўга. У адным месцы нават зрабілі невялікі адпачынак, каб пераматаць анучы, папіць халоднай вады з працякаючага побач ручая. Усталі і зноў рушылі наперад. Ужо не размаўлялі, бо адчувалі, што хутка павінны дасягнуць мэты і недзе тут іх чакаюць, стаіўшыся ў патаемным месцы, Мартын з Вікцем.

Неўзабаве і сапраўды Астафей паказаў усім, каб ішлі надзвычай асцярожна. Мо праз паўвярсты да іх, прама пад ногі, выкаціліся радасныя разведчыкі і паведамілі, што ворагі спяць. Ахову выставілі невялікую, ды і тая, мабыць, ужо дрэмле. Тут настала чарга паказваць свае атаманскія здольнасці Мітрыку. Зараз ён доўга не думаў, відаць, прадумаў усё да драбніц па дарозе, і загадаў:

Пятрок! Бяры людзей са сваёй вёскі і на той вугал Хатыніч!

Рыгор! Ты са сваімі з таго боку!

Астатнія пойдуць са мною!

Атаман,- пачуўся нейчы малады голас,- а чаму тут месца адкрытае пакідаем?

Не палохайся, не адкрытае. Туды хай сабе бягуць і едуць. Мы іх там і чакаць не будзем. Там іх балота пахавае, бо нават самі хатынічцы туды не хадзілі, баяліся. Сігнал для нападу — крык савы, якая пракугікае тройчы. Зразумелі?

Чаго там, зразумелі,- азваліся людзі, і ўсе нібы растварыліся ў цемры.

Счакаўшы колькі часу, Мітрык прыклаў складзеныя далоні да рота, і з лесу панёсся жахлівы крык савы. Успыхнула адна будыніна, другая, але ў вёсцы паранейшаму было ціха. Крыкі ўсчаліся неяк нечакана. Загарлалі, завылі на розныя галасы, і невядома было, хто гэта робіць — нападаючыя ці тыя, на каго нападалі. Але і гэта працягвалася не доўга. Неўзабаве зайграла сонейка, і Мітрык убачыў, што па вуліцах напалову спаленай вёскі ходзіць дзесяткі два коней, але чужынцаў не відаць. Калі сабраліся ўсе ля свайго атамана, то высветлілася, што першы начны бой правялі даволі ўдала — захопнікаў панішчылі, а самі страт не панеслі. Гэта падбадзёрыла людзей.

таго дня ў непасрэднай блізкасці ад Хатыніч стала своеасаблівая застава, якая захапіла зручны перашыек паміж балотамі, і абмінуць яго нельга было ніякім чынам. Ідзе які-небудзь атрад з харчамі для войска чужынцаў, вяскоўцы ўступаюць з ім у бой, і калі не пераб’юць усіх, то прымусяць адстуліць. Вельмі часта траплялі ў пастку варожыя ганны, пасланыя з тэрміновымі данясеннямі. Іх мужыкі вешалі на разгалістым дубе, што стаяў каля лесу, і трупы нечым вельмі нагадвалі своеасаблівыя паднашэнні языч-ніцкім багам, якім яшчэ зусім нядаўна пакланяліся мясцовыя людзі.

Праз колькі часу прышэльцаў прагналі з роднай зямлі, а месца, дзе была застава, паступова пачалі засяляць людзі, і называцца яно стала Ганцэвічы, бо ў мясцовай гаворцы можна яшчэ і сёння пачуць замест «ганцы — ганцэ», а з цягам часу горад набыў сучасную назву — Ганцавічы.

. Гута, ж. — в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 23 км на паўночнага ўсходу ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Дзяніскавічы, мн. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 25 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 ст., узгадваюцца ў 1473 г. як прыватнае сяло ў складзе Трокскага ваяводства ВКЛ.

. Дубнякі, мн. — в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). Паводле перапісу 1897 г. — фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

. Ельня, ж. — в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 2,5 км на поўначы ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы. У 1567 г. ўзгадваецца як сяло ў Новагародскім павеце ў перапісе войска Літоўскага.

. Задубе, н. — в. Малькавіцкага с/с. Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Калонія, ж. — в. Агарэвіцкага с/с. Размешчана за 9 км на У ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Красынічы, мн. — в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.

. Крышылавічы, мн. — в. Нацкага с/с. Размешчана за 24 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на левым беразе р. Нача.

. Кукава, н. — в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца на аўтадарозе Ганцавічы — Клецк, за 12 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Кукава-Бор, м. — в. Нацкага с/с. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад горада і чугуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Лактышы, мн. — в. Нацкага с/с. Размешчана на левым беразе р. Лань, каля вадасховішча Лактышы, за 24 км на паўночны ўсход горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). Паводле пісьмовых крыніц Лактышы вядомы з 16 ст. як сяленне ў Новагародскім ваяврдстве ВКЛ (у 1941 быў знойдзены скарб, які налічваў больш за 7 тыс. маент схаваных у 1660-я г.).

19. Ліпск, м. — в. Малькавіцкага с/с. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвага ўсходу ад г. Ганцавічы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). Узгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1564 г. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ, ва ўласнасці каталіцкай царквы.

. Любашава, ж. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), каля Любашаўскага вадасхсвішча. Паводле пісьмовых крыніц Любашава вядома з 16 ст. як прыватнае сяло складзе ВКЛ.

Што датычыць назвы нашай вёскі, то даўней, як старыя людзі сцвярджаюць, яна складалася з двух слоў — Любашова Поле. Згадваецца таксама і Люба-шова Ніва. Але згадваць — гэта адно, а застацца — зусім другое.

Таму пра усё па парадку. Вось як гэта адбывалася.

Жыў сабе вясковец адзін, звалі яго Любаш. Жанаты быў. Жонку ягоную звалі Люба. Так у адной сям’і былі Любаш ды Люба. Бацькі ім зусім мала зямлі ў пасаг далі, усяго нейкую там лапінку. А паспрабуйце ў гэтакіх умовах гаспадарку ўзняць. Калі дапамогі няма чакаць адкуль, і грошай няма нават на чорны дзень, не тое, каб на пільную патрэбу. Жыць жа, асабліва маладым, хочацца не горш за іншых. Пакуль гэта чалавек прызвычаіцца да таго месца, якое яму Бог у жыцці адвеў, ці ж мала часу пройдзе?

Працуюць Любаш з Любай, потам заліваючыся, недасыпаючы і недаядаючы. Але ўсё роўна нічога істотна перамяніць не могуць. Можа б, яшчэ калі поле іншае, больш урадлівае ў пасаг дасталася, то крыху лягчэй было б, а так — адны камяні ды пясочак. Вядома ж, што на такой пустцы добра расце — адзін драсён ды лебяда. Гнуцца муж з жонкай ад рання да змяркання, паглядаюць на сонца, якое бязлітасна ў галаву пячэ, і рукі самі па сабе апускаюцца.

Спачатку трывалі адзін аднаго — не сварыліся. Бо адчувалі, што ніхто з іх не вінаваты. Але неўзабаве пачалі папікаць. Муж на жонку гаворыць — гэта я лепей працую, а ты ледзьве рухаешся, а тая адваротнае сцвярджае. Дзе спрэчка, там і бойка прыспее. У хуткім часе не стала спакою ў хаце. Крычаць, пакуль не заснуць. Ахрьшнуць і ад знямогі спаць зваляцца. Яшчэ сонейка не зоймецца, а яны ўжо зноў крычаць на ўсё наваколле. Такая жытка прыспела, што людзі са страхам глядзелі на іхняе падвор’е, каб чаго благога там не здарылася, не можа ж гэтак далей цягнуцца.

Потым жонка пачала з’едліва пасміхвацца:

Глядзі, як нашы суседзі жывуць! I працуюць значна меней, чым мы, і ўсё ёсць. А ты, як быў галадранцам, так і зараз ім застаўся. Не прыдумаеш ніяк, як грошай болей зарабіць,- усё ў зямлі капаешся. Даўно пара зразумець: не дасць яна нам нічога, акрамя згубы сілы. Ды здароўе надарве.

«I сапраўды,- падумаў Любаш,- гнуся, гнуся, а ніякай палёгкі ў жыцці не настае. Трэба нешта новае меркаваць. Згінем, на гэтым пясочку гарбацячыся».

Ноч не спіць, ляжыць толькі ды цяжка ўздыхае

гаспадар, а жонка побач храпе, як, не раўнуючы, здаравенны асілак камяні варочае. Другую ноч не можа заплюшчыць вочы Любаш. Думкі галаву свід-руюць, спакою не даюць: «Як жа ўзбагаціцца?» Нарэшце дадумаўся і, дзіва, заснуў адразу, нібы забіты.

На наступную ноч жонка спаць кладзецца, а мужык некуды збірацца пачаў. Не ўтрывала гаспадыня, запыталася:

Куды гэта ты папрэшся? На двары вунь ужо нячысцікі свае гулі ладзяць.

Змаўчаў гаспадар у адказ. Але Люба не адставала, зноў за свае, пытаецца:

Ці то з сцяною размаўляю, ці з лясінаю якою спарахнелаю?

Буркнуў тады ў адказ Любаш:

Куды мне трэба, туды і пайду. Не твая жаноцкая гэта справа. Дзьмухай у свае дзюркі ды маўчы лепей, пакуль у каршэнь не атрымала!пайшоў, ляснуўшы што было моцы на развітанне дзвярыма.

На дварэ цёмна было, нібы ў коміне, ані зорачкі, ані яснае, толькі хмары густыя і змрочныя па небу густа паслаліся. Ідзе Любаш асцярожна ды па баках па-зладзейску азіраецца. Бачыце, што ён задумаў той ноччу: выйсці на гасцінец ды там падсцерагчы багатага праезджага ці падарожнага. Падцікаваць і забіць яго, каб самому потым такім вось шляхам і ўзбагаціцца.

Стаіўся за дрэвамі і чакае, хто ж першы пакажацца. Ажно сапраўды неўзабаве фурманка калёсамі загрукала. Выскачыў Любаш з засады і ўхапіў каня адной рукой за цуглі, а другой вострую сякеру трымае. Узмаліўся чалавек (быў гэта надта багаты купец):

Адпусці мяне! Грошы забяры, каня, але не губі, адпусці! Дома жонка маладая з двума малымі чакае. Як жа яны без мяне ўзрастуць-узгадуюцца, без мужа ды бацькІ?

Ага,- адказаў Любаш,- як бы не так. Я грошы вазьму, цябе адпушчу, а ты потым пра ўсё па свеце размалоціш, і не бачыць мне тады болей волі.

Ды не, чалавеча,- кінуўся купец на калені,- зямлі з’ем, кленучыся, што нікому нічога, ані слова не скажу.

Але ў адказ узмахнуў рабаўнік сякерай, і ўпаў купец з paскроеным чэрапам. Зацягнуў Любаш труп у лес, надрэзаў дзёрн i паклаў забітага пад яго, м а р -мытнуўшы пры гэтым:

Тут табе і хата! Хай вецер ды хмары заўсёды мне ў сведках будуць, а табе — совы ды вароны.

Кінуў воз, запаліўшы яго папярэдне, а каня і торбу грошай сабе прыхапіў.

Прачынаецца раным-раненька жонка, глядзіць — яе муж сядзіць за сталом і весела смяецца:

Чаго гэта ты рагочаш? — звярнулася яна да яго. Але той у адказ яшчэ званчэй загігікаў і галавою затрос.

Чаго смяешся? — ужо спалохана запыталася гаспадыня.

Ды так. Разбагацелі мы за гэтую ноч. Глядзі… — І Любаш паклаў на стол цяжкую торбу з каштоўнасцямі.

Люба, з шырока разяўленым ротам, гэтак і знямела.

Купіў гаспадар сабе самай добрай і пладароднай зямлі. Узяў столькі, што ўсе навокал зайздросціді ды шаптаць пачалі:

Вунь які багацей. Толькі прыкідваўся. I дзе гэта ён грошай набраў?

А рабаўнік наняў парабкаў цэлы дзесятак і пагнаў іх на сваё поле працаваць. Але здарылася дзіўнае: на зямлі, дзе paней ніколі не было камянеў, пачалі расці цэлыя крушні. Праз некалькі год яны заглушылі ўсё навокал.

Зразумелі сяляне, што здзейсніў іх аднавясковец нейкі страшны грэх, раз такое здарылася.

Неўзабаве Любаш цяжка захварэў і памёр. Засталася адна Люба, але яна не магла ўжо трымаць столькі зямлі. Задумала прадаць, ды ніхто яе не купіў. А калі і яна памёрла, то камяні самі па сабе зніклі.

Людзі на тым месцы вёску пабудавалі і назвалі Любашава.

. Люсіна, ж. — в., цэнтр с/с і калгаса. Размешчана па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на ПдУ ад г. Ганцавічы, за 11 км [чыг. ст. Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). Вядома з 16 ст. як сяло ў Новагародскага ваяводства ВКЛ.

Вёска наша яшчэ да прыгону існавала і назву, сваю менавіта тады атрымала. Пра гэта многія ведаюць, бо пераказваецца гісторыя часта сярод вяскоўцаў, а то і сярод навукоўцаў.

Даўным-даўно ў нашых мясцінах жыў багаты пан. Ці то звалі, ці то прозвішча яго было Яшук. Але гэта не мае асаблівага значэння, зямля яму калом асінавым, пярэваратню таму. Крыжа на ім божага не было, бо не мог хрышчоны чалавек такія дзікунствы вытвараць. Зямля б над ім расчынілася і забрала б да свайго самага глыбокага падземнага неба, у апраметнай на ім бы чэрці смалу вазілі ды іншы бруд які перацягвалі. Не, не было святога крыжа!

Ото ідзе, ідзе раз, і нешта яму не спадабалася. Як заверашчыць сваім пранізлівым голасам:

Біць! Караць! Спакою не даваць! Хто дазволіў? Чаму па маёй зямлі ходзіце?!

А што ж людзям застаецца рабіць, калі яны крылаў не маюць? Трэба ўсё роўна хадзіць. Нават за гэта іх каралі. Хвошчуць чалавека, толькі кроў са спіны свішча, а ён, бедалага, нават i не ведае, за што, чым пана свайго бязлітаснага гэтак прагнявіў. Ляжыць, стогне пад бізунамі ды слёзы горкія лье ад сваей бездапаможнасці.

Колькі людзей пад ударамі памерла, і палічыць немагчыма. Даведзены да адчаю чалавек ці працягваў існаваць, гэтак жа, як і раней, ці канчаў жыццё самагубствам. А пану напляваць на ўсе перажыванні і хваляванні, на людскую годнасць і гонар. Што захоча, тое і зробіць, і няма суддзяў над ім.

Пашле, здаралася, каго з прыгонных у лес, а сам са шматлікімі слугамі следам на конях едзе.

Ідзі, хлопе, ягадкі збірай! Колькі хочаш, дазваляю табе. Дзетак, жонку паласуеш. Не саромейся, чаго там. Толькі давай дамовімся, што збіраць іх не на зямлі будзеш, а на дрэвах. Згода?

Ды як жа, яснавяльможны пане, яны ж на дрэвах не растуць.

Як не растуць? Яны на самым вільчыку, таму ты іх і не бачыш. Залезь, то і рот ад здзіўлення разявіш.

Што ж рабіць застаецца бедаку? Раз пан сказаў, то лічы, што загадаў, інакш і быць не можа, зноў адхвошчуць ці ўвогуле жыцця пазбавяць. Уздыхне чалавек глыбока і лезе на дрэва. А пан са сваей хеўрай унізе чакае, што ж далей будзе, як справа павернецца. Потым не вытрымае вылюдак і гукае:

Ну, што, бачыш, колькі там ягад? Рві іх сабе, не бойся.

Не, паночку, не бачу, — мовіць перапалоханы селянін.- Няма нічога. Няма…

Дык ты яшчэ і сляпы, галгане! Мне такiя работнікі не патрэбны! Хлеб на іх дарма пераводзіць я не згодны!

Грымеў трапны стрэл, і чалавек з самае вяршыні дрэва падаў долу. Але Яшук ужо не глядзеў на забітага, ехаў далей, дзіка зіркаючы па баках.

А то яшчэ што ўздумаў быў злыдзень. Цяжарных жанчын, якія павінны былі нараджаць у хуткім часе, прымушаў выконваць самыя цяжкія работы. Тыя ўжо ног уласных з-за жыватоў не бачаць, Яшук жа загадвае ім мяхі з бульбай насіць ці яшчэ што такое. Цягне жанчына гэткі цяжар, не вытрымае, падкосяцца ногі, упадзе і ці сама сканае, ці дзіця нежывое народзіць. А пан рагоча, гледзячы на яе пакуты, ды прымаўляе:

Нічога! Адным быдлам болей, адным меней, усё роўна многа застанецца. Няма чаго асабліва перажываць.

Дзецям і тым спакою ніколі не даваў. Над імі таксама любіў паздзекавацца. Згоніць да яго войт усіх дзяцей, цуглі спецыяльныя ў рот паўстаўляюць і ад-праўляюць трускалкі збіраць. I даруй Божа, калі ў каго-небудзь з дзетак на гэтых цуглях убачыць чырвоны сок ягады, адразу ж пачнуць лупцаваць, ды б’юць так маленькае цельца, быццам бы дарослага чалавека. Нярэдка матулі, заліваючыся слязьмі, забіралі з панскага двара бездыханных дзяцей.

Вось такі вылюдак Яшук панаваў у гэтых мясцінах пры прыгоне. Дурная слава аб ім далека разнеслася. Нават зусім нядаўна малых дзяцей гэтым імем палохалі: «Ідзі спаць, табе кажу, а то Яшук прыйдзе! Будзеш ведаць тады, як не слухацца!»

Ляціць дзіця ў хату, бы яго сабакі нагналі, паесць і адразу ж вачаняты закрывае.

У той жа самы час жыла тут у вёсцы дзяўчына, якую звалі Дюся. Што за прыгажосць была, то ні словам сказаць, ні пяром апісаць. Глядзі проста ды маўчы, бо прыгажэйшай нідзе болей не спаткаеш ва ўсім белым свеце. Адна яна ў бацькі была. Той дваццаць пяць гадоў у войску служыў і прыйшоў дамоў, што рэдка здаралася. Вось таму і дзяўчынка ў іх з жонкаю позна з’явілася. Маці неўзабаве памерла, а стары салдат застаўся з дачушкай на руках. Аднаму толькі Богу вядома, як ён здолеў выгадаваць яе пад бокам у такога ваўкалака. Яго ж таксама, як і астатніх, штодзень на працу ганялі, ніякай палёгкі не рабілі, нягледзячы на тое, што зранены-збіты ў сечах быў чалавек.

Вырасла Люся надзіва ўсім. Як бяздонныя васлькі, былі ў яе вочы, доўгія, льняныя валасы густою хваляй збягалі на плечы. Пастава гнуткая, рукі, ногі і грудзі зграбныя. Глядзелі людзі і меркавалі, каму толькі гэтая прыгажосць дастанецца. Дый працаўніца спраўная была. Усё гарэла ў яе руках, люба глянуць было, як дзяўчына працуе.

Але не толькі вяскоўцы любаваліся прыгажосцю Люсі. Заўважыў яе і пан Яшук, а можа, нехта з ягоных дабрадзеяў, каб перад гаспадаром выслужыцца, данёс. Не адзін раз здалёку наглядаў ён за ёю. Толькі пакуль што не чапаў. Можа, думаў, што дзяўчына сама на паклон прыйдзе, а можа, што бацька яе здагадаецца і прывядзе ў панскія пакоі сваю непакорлівую дачку. Не дачакаўся Яшук такога моманту. Тады загадаў лёкаям сілаю прывесці Люсю да сябе. Прывялі тыя дзяўчыну.

Глядзі,- звяртаецца да яе пан,- глядзі, колькі ў мяне багацця ўсялякага. Пагодзішся за мяне замуж пайсці — усё тваё будзе. Чуеш?..

Падавіся ты ім, крывасмок! — выгукнула Люся.- У крыві яно, тваё багацце!

Затупаў пан нагамі, закрычаў:

У сутарэнне яе! Хай пасядзіць на хлебе, на вадзе, хутка скорыцца!

Слугі павялі зніклую дзяўчыну ў сутарэнне, але па дарозе Люся неяк вырвалася і пабегла. Лёкаі за ёю, але не дагналі. Дакладней, не паспелі, бо ўцякачка кінулася з бегу ў глыбокую раку і ўтапілася.

Панскі палац неўзабаве маланка спаліла.

А вёску людзі Люсіна назвалі. Такая сумная гісторыя.

22. Макава, н. — в. Люсінскага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). У 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Малькавіцкага праваслаўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. — веска Хатыніцкай воласці Пінскага павета,

23. Малыя Круговічы, мн. — в. Агарэвіц-кага с/с. Размешчана за 15 км на У ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец-Баранавічы).

. Малькавічы, мн. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца на аўтадарозе Ганцавічы — Лунінец, за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Ганцавічы. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы. Вядома з 16 ст. як сяло ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяв. ВКЛ.

. Мельнікі, мн. — в. Нацкага с/с. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, за 2 км ад вадасховішча Лактышы. У 1816 г. маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў.

. Нач, ж. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, на правым беразе ракі Лань.

У нас не толькі вёска так называецца, але і рэчка таксама. Кажуць, што ад яе і паселішча назву сваю атрымала, бо так здаўна вялося: раз веска ці горад на беразе нейкай рэчкі, то і назву, адпаведна, атрымлівалі ад яе. Але нельга забывацца і пра тое, што хоць і зрэдку такое здаралася, але і паселішча давала свае імя рэчцы ці возеру.

Вось і ў нас, кажуць, менавіта так атрымалася. Ад слова «нача» (пачатак) пайшла назва, а пазней, калі вёска з’явілася, то і рэчка гэтаксама называцца стала. «Начай» нашы продкі далёкія велічалі не толькі пачатак ворыва ці сяўбы, але і жніва. Нават першы сноп яшчэ і зараз дзе-нідзе на Палессі «нача» завуць, ці «нач», і так сустракаецца.

Калі сюды, на гэтыя балоты, прыйшлі першыя людзі, то яны нават не ведалі, як тут збожжа сеяць, бо раней жылі на высокіх землях, там усё зразумела, а тут — балоты непралазныя, кустоўе. А калі раскарчуеш якое ляда, то і невядома, што рабіць далей, бо надта ж нізка будучае поле залягала. Чуць дожджык пройдзе — усё задарма прападзе.

Доўга людзі меркавалі, што ды да чаго, каб неяк усё ж прынаравіцца да мясцовасці. 3 часам і практычны вопыт прыйшоў, ён і дапамог з гонарам выйсці з цяжкага становішча.

Раз выкарчавалі кустоўе ўсёй вёскай на даволітакі вялікім участку, і адзін са старэйшых прапанаваў здзейсніць даволі цікавую задуму — абкапаць будучае поле раўчукамі-канаўкамі з усіх бакоў, каб у іх лішняя вільгаць сцякала. На выпадак засухі, зноў жа, вада праз глебу з раўчукоў прасочвалася, і пасеянае не высыхала, а буйна зелянела.

Спадабалася прапанова вяскоўцам. Дружна ўзяліся яны за працу, нягледзячы на тое, што не надта прывабны гэта занятак быў: брудныя, па грудзі ў вадзе, у размоклым торфе, але затое вясёлыя ўсе, задаволеныя, а можа, сапраўды, на гэты раз нешта станоўчае атрымаецца, бо да гэтага часу пакуль што нічога добрага не расло — то град выб’е ніву, то вада замочыць, то яшчэ якая трасца ўваб’ецца.

Нарэшце канавы навокал пракапалі, масткі праз іх паклалі і сталі чакаць, калі ж вада асядзе. Прайшло, можа, дні тры, а можа — з тыдзень. Пайшлі глядзець і ажно тварамі прасвятлелі: поле стаяла чыстае, сухое, толькі адзінае нязвычна было — на ранейшым месцы поле пад збажыну светлае было, вядома ж, пясочак, а тут — чорнае, наздраватае, рассыпаецца, нібы пух, толькі дакранешся. Абышлі, глянулі яшчэ раз, і ўсе пагадзіліся — час надышоў сеяць. Сівавалосыя старыя згодна паківалі галовамі, пераціраючы ў руках тлустыя камякі зямлі. Адзін з паважаных вяскоўцаў нават своеасаблівую перасцярогу выказаў адносна будучай сяўбы:

Баюся, людцы, што гэтая надзвычай лёгкая зямля не здолее прыгарнуць надзейна збожжа, напаіць яго вадзіцай, калі потым у рост пойдзе. Ды каб і не вымерзла, на зіму ж сеяць збіраемся…

Але з ім ніхто не пагадзіўся, хоць і выслухалі тое, што ён мовіў, уважліва.

Не, не павінна замерзнуць у такой глебе. Яна ж, як пух, хоць сам кладзіся ды грэйся. А вады навокал вунь колькі, і пад асушаным намі полем, хоць мы яго і канавамі абкапалі, яна недалёка. Таму няма чаго баяцца. Трэба сеяць, не цягнуць, каб час не ўпусціць. бо калі дажджы зацяжныя пачнуцца, а да той пары збожжа яшчэ расткі-карэньчыкі свае не пусціць, то ўжо пэўна, што ўсё павымывае…

На гэтым і пайшлі назад у вёску, каб да астатніх данесці свае рашэнне.

раніцы на вялікае поле завіталі сяляне-сейбіты. Дружным клінам, расцягнуўшыся раўнюткім шнурочкам, рушылі яны наперад, імкнучыся як мага лепей засеяць ніву, молячы пры гэтым, кожны пра сябе, шчодрага ўраджаю на наступны год. Ішлі і старыя, якія прыйшлі сюды з далёкіх земляў і добра памяталі, як некалі сеялі там, ішлі і маладыя хлапцы, якія нарадзіліся і ўзмужнелі ўжо ў гэтым краі, і зямля мясцовая стала для іх роднай. Усе яны аднолькава шырока ўзмахвалі рукамі, і зярняткі лёгкімі матылькамі апус-каліся ў пульхную глебу, якая, здавалася, адразу ж клапатліва захутвала іх у сваю цёплую чорную коўдру.

Да полудня засеялі ўсё поле, і толькі тады, скончыўшы працу, сабраліся разам, у купку. Памаліліся і селі есці. Да гэтага часу жанчыны і дзяўчаты на ўскрайку з’явіліся. Гамонка гучная ўзнялася, бо падчас сяўбы не надта-то і пагаворыш — вельмі ж адказны гэта абавязак — сеяць.

Пасядзелі вяскоўцы, адпачылі і пайшлі дамоў, па дарозе ўсё аглядваючыся, нібы штосьці надзвычай неабходнае забыліся там, ззаду.

Час ляціць хутка, эле калі яго прыспешваеш, то ён нібы замірае на месцы. Ледзьве дачакаліся вясны і бягом на поле ўсе глядзець, як іхняя збажына рунее. Прыйшлі, а жыта густое, як шчотка, ідзе. Супакоіліся сяляне, зразумелі, што ўраджай павінен быць нябачным і нечуваным да гэтага часу. Каб толькі надвор’е не падсапсавала. Але вытрымалі дажджы, не ўдарыла спякота. Вырасла жыта ў рост чалавека, з калоссем цяжкім і налітым. Пайшлі жанчыны зажынаць ураджай, ды і мужчыны дома не ўседзелі, за імі прыджгалі.

Усе апрануліся, нібы на самае вялікае свята: у белых, вышываных кашулях, у гэткіх жа спадніцах, з сярпамі ў руках. Жнейкі, паводле старадаўняга звычаю, выбралі сабе зажынальніцу, «лёгкую на руку» жанчыну, каб жніво ўсё прайшло спраўна ды спорна. Вясёлая жнейка гэта была. Перш чым каласы сярпом рэзаць пачаць, песню заспявала, ды такую даўнюю, што, можа, старэйшую за туманы. А да яе дочкі падышлі, нявесткі, якімі яна багатая была.

Глянула жанчына на іх, на людзей, на поле, пакланілася нізка на чатыры бакі і да ніўкі звярнулася з урачыстымі словамі:

Добры дзень, ніўка, ядронае жыта! Дазволь мне сярпом узяці ды жніва пачаці.

Ціха зашапацела жыта каласамі. 3 натоўпу пачулася адабральнае:

Дазваляе!

Сагнулася тады жнейка і пайшла шчыраваць. Хвілін праз колькі з дзесятак жменяў і зжала. Замільгацела ў руках перавясла. I вось ён — першы сноп з новага поля — узняты радасна над галавою! Вяскоўцы загулі, падступаючы бліжэй:

Нач спавіла! Спавіла нач! Вось ён — нач! Першы сноп з ляда!

таго часу і вёску Нач сталі зваць, а потым і рэчку — Начай.

. Новыя Агарэвічы, мн. — в. Агарэвіцкага с/с. Размешчана за 10 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.

. Палонь, ж. — в. Люсінскага с/с. Знаходзіцца за 12 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

. Перадзел, м. — в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станці Ганцавічы.

. Пярэвалакі, мн. — в. Чудзінскага с/с. Размешчана за 45 км на усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Баранавічы — Лунінец).

. Раздзялавічы, мн. — в. Хатыніцкага с/с. Размешчана за 27 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, на рацэ Бобрык (прыток р. Лань) і аўтадарозе Выганашчы — Хатынічы, каля Раздзялавіцкага вадасховішча. Паводле пісьмовых крыніц Раздзялавічы вядомы з 16 ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. У 1589 г. князь М.К. Радзівіл падараваў вёску нясвіжскім езуітам.

. Сукач, м. — в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы)

. Хатынічы, мн. — в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец-Баранавічы). Паводле пісьмовых крыніц Хатынічы вядомы з 16 ст., сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Пінскага павета Мінскай губерні, уласнасць Патоцкіх.

Пра утварэннне назвы вёскі Хатынічы існуе дзве легенды.

Першая легенда.

Тут такія балоты страшныя раней былі, што не дай Божа заблудзіцца ды ў іх зайсці, то назад шляху, калі добра мясцовасць не ведаў, амаль не было. А як яе зведаць? Не паспееш ступіць наперад крок-другі, назад адвернешся — ні знаку, ні слядоў няма, усё тванню зацягнула, толькі рэдзенькая трава калышацца ды бурбалкі-пухіры праз торф вылазяць, на паверхні трэскаючыся.

Гэта яшчэ і на маім вяку было, а што даўней тварылася, то нават і ўявіць сабе цяжка. Ад вёскі да вёскі асмельваліся прабірацца толькі глыбокаю зімою, калі пасля лютых маразоў балаціны падмярзалі і можна было праехаць санямі, ці ў вялікую засуш, якая ў гэтых мясцінах здаралася рэдка. I то людзі рызыкавалі, бо сярод травы і кустоўя губляліся шматлікія «чортавы вокны», якія, здавалася, толькі і чакалі, каб хто-небудзь у іх трапіў. Выбрацца з такіх пастак удавалася толькі лічаным адзінкам.

Вось так у балоце і жылося. Але ж людзі да ўсяго лёгка прызвычайваюцца. Так і мясцовым жыхарам нават і не думалася, што недзе ёсць іншыя, больш прыдатныя для існавання мясціны. Ім было добра і тут. Паступова, крок за крокам, адваёўвалі ў хмызнякоў і балацін лапінкі ворнай зямлі, разводзілі жывёлу, а ёй у такіх умовах было раздолле. Праўда, даймаў, як, дарэчы, і людзей, гнюс ды непралазныя балоты, дзе яны часта грузлі. Тады вяскоўцам даводзілася браць вяроўкі, сякеры і ратаваць жывёлу. Дзе падмошчвалі, дзе сілком выцягвалі, але ж нейкую раду давалі.быў у адной вёсцы стары селянін, а ў яго сям’і чацвёра дзяцей: дзве дачкі — старэйшыя і двое сыноў — малодшыя. У балоце ворагаў асабліва чакаць не даводзілася. Калі мясцовыя баяліся хадзіць, то пра чужынцаў якіх і згадваць не даводзілася. Аднак былі выпадкі, калі яны і сюды імкнуліся прабрацца. Ведалі, можа, а можа, хто-небудзь і даводзіў, што ў краі гэтым бестурботныя людзі жывуць, асаблівай увагі ўласнай небяспецы не ўдзяляюць, то і кіравалі няпрошаныя госці свае атрады. Нічога, што бедныя, усё роўна палонныя: здаровыя, загартаваныя, не змарнелыя ў аблогах і бітвах. Толькі б дабрацца, а там далі б раду ўсім. Але паспрабуй дабярыся. Тыя, што падказвалі, дарог не ведалі, а хто ведаў — той у рукі не трапляўся.

Тая сям’я, пра якую мы вядзём гаворку, на хлеб сабе здабывала то паляваннем, то рыбнай лоўляй, то сена за лета многа назапашвалі і па рацэ на плытах сплаўлялі туды, дзе яго не хапала, ці зімою санямі або валакушамі перавозілі. У балоце жылі, таму і да нораву ягонага прыстасоўваліся. Жанчыны ў большасці хатнімі справамі займаліся, а мужчыны далёка ад хаты забіраліся. То ў балоце ў іх справы нейкія знаходзіліся, то ажно ў далёкім-далёкім лесе, што толькі крышачку быў бачны на захмураным гарызонце. Вельмі цяжка было па балоце хадзіць, яно, можа, і не так стамляліся, працуючы, колькі дамоў ідучы. Прыйдуць мокрыя ажно па шыю. Зубамі ляскочуць. Паспрабуйце цэлы дзень няхай сабе і на сонцы, але ж затое ў вадзе прабыць, тады і даведаецеся, што гэта такое.

Самы малодшы з сыноў быў хлопец надзвычай кемлівы і заўсёды што-небудзь прыдумваў, каб неяк палегчыць працу і сабе і родным. То з ліпавай плашкі выража своеасаблівую ягадніцу-бяруху, якая даспадобы прыйшлася жанчынам. Гэтулькі ягад збіралі цяпер, што іх ад лета і да лета хапала. Потым з лёгкіх і гнуткіх лазовых галінак выштукаваў зручнае прыстасаван-не, каб сена з далёкіх стажараў на падвор’е насіць. Таму калі сын сядзеў дзе ціхутка, нічога не робячы, то ніхто яго і не чапаў, наадварот, імкнуліся абыхо дзіць бокам. Добра ведалі — хлопец зноў нешта задумаў і прынясе яно карысць усёй сям’і.

Аднаго разу ўзяў ён галінкі ды нешта, сам сабе пасвістваючы, пачаў выгінаць і скручваць лыкам. Зробіць, паглядзіць — не спадабаецца, зноў распусціць і па-новаму майструе. Уздыме, пакруціць галавою — не, не тое. Да позняга вечара займаўся сваёй справай пад пуняй, ледзьве вячэраць даклікаліся. Сеў за стол як ні ў чым не бывала і давай сабе моўчкі сёрбаць, а бацьку ж карціць даведацца, чьш гэта ён столькі часу бавіўся? Таму, счакаўшы хвілін колькі, не ўтрываў і спытаўся:

Чым гэта ты, Пятрок (так яго звалі), там займаўся?

Ды так…- прамовіў той і працягваў есці.

Нешта ж рабіў. Я бачыў, але ніяк не мог здагадацца,- не адставаў гаспадар.

А так, адну рэч хацеў зрабіць, але нічога не атрымалася. Трэба яшчэ памеркаваць, што да чаго,- спакойна адказаў сын.

На гэтым і адпачываць ляглі, бо заўтра ж трэба было рана ўставаць.

Ледзьве сонейка азалаціла неба, уся сям’я ўжо была на нагах. Маці, як заўсёды, дома пакінулі. Куды ёй, старой, па балоце гойсаць. Астатнія ўсе пабралі неабходны рыштунак і, уздыхаючы, пакіравалі да балота, адкуль збіраліся сёння насіць сена на высокі грудок. Апошнім ішоў самы малодшы. Падышлі да балотнай сцяжынкі, бацька ўзяў жэрдку і пакіраваў першы, за ім — астатнія. Ішлі, імкнуліся трапляць крок у крок, каб не збочыць з ледзьве прыкметнай сцяжыпкі, бо што тады можа здарыцца, ніхто і адказаць не мог. Ажно чуюць, ззаду нешта гучна заброхала. Аглянуліся, бачаць — Пятрок бойка ідзе побач са сцяжынкай. Ідзе без жэрдкі і пасміхваецца, лёгка перастаўляючы ногі ў густой балотнай траве. У бацькі сківіца ад разгубленасці адвісла. Яшчэ хвіліна — і можа здарыцца такое… Стары загарлаў:

На сцяжынку! Хутчэй на сцяжынку, утопішся! Жэрдку на!

Навошта яна мне,- весела адказаў сын і пайшоў далей.

Цяпер толькі родныя заўважылі, што ногі ягоныя не тапіліся і не грузлі. Да лапцей былі прывязаны нейкія прыстасаванні з лазы.

Пакуль бацька з астатнімі дзецьмі схадзіў два разы з балота на груд, то Пятрок, можа, разоў з шэсць зганяў і не так стаміўся.

Дома растлумачыў родным, што зрабіў:

Вось бачыце гэтыя хатулі. Яны мне і дапамаглі. Цяпер усім такія зраблю, каб лягчэй па балоце хадзіць было.сапраўды, зрабіў, як і паабяцаў. Усе людзі, якія такое дзіва ўпершыню ўбачылі, празвалі іх паміж сабою хатылічамі ці хатулічамі, і вёска такую ж назву атрымала — Хатулічы або Хатынічы.

Другая легенда.

Было гэта даўным-даўно. У тыя далёкія часы, калі жыццё простага селяніна было невыносна цяжкім. Працаваў ён на пана ад зары i да змроку, каб зарабіць кавалак хлеба, да дзетак cвaix узгадаваць. Адзін бедны селянін усё жыццё працаваў на пана, гнуў спіну на яго палетках, пасвіў панскіх кароў, даглядаў панаву гаспадарку. А ўзамен не меў нічога. I вырашыў селянін разам са сваей жонкай уцячы ад пана. Сабраў свае пажыткі i падаўся ў глухі лес, абложаны з ycix бакоў неабсяжнымі балотамі. Знайшоў кавалак зямлі на ўзвышаным месцы i пачаў працаваць ды абжывацца сваёй асабістай гаспадаркай. У xyткім часе далучыліся да паселішча гэтага чалавека яшчэ некалькі беглых сялянскіх сем’яў. Так сярод глухіх мясцін утварылася паселішча, дзе людзі жылі, працавалі, нараджалі i гадавалі cвaix дзетак.

Прайшлі гады. Выраслі дзеці ў беглага селяніна. Тры сыны — дубы. Добрыя памочнікі для бацькі ў сельскай справе. Не згледзеў селянін таго, як паціху падкралася старасць. Сілы ў руках паменшала, вока стала не тое, i адчуў ён — зямное жыццё прыйшло да свайго заканчэння . Пазваў сыноў cвaix i кажа:

Стары я стаў. Памру хутка. Каб не прапала справа майго жыцця, каб не парасла быльнягом зямля, перабраная маімі рукамі, падзяліце паміж сабой маю гаспадарку i надзелы мае. Вырашыце для сябе, хто i дзе будзе з вас жыць?

Старэйшы сын захацеў застацца ў бацькоўскай хаце. Напэўна, ад слова "хацеў" i пайшла назва вёскi Хаценічы, сучасная Хатынічы.

Сярэдн сын выбраў для жыцця прыгожае, маляунічае месца паблізу бору. Мабыць, таму i атрымала сваю назву вёска Боркі.

А трэці сын, раздзяліўшы бацькоўскае багацце, пасяліўся на дзесяць кіламетраў на захад. Слова "раздзел", казалі старыя людзі, дало назву яшчэ адной вёсцы — Раздзялавічы.

. Чудзін, м. — в., цэнтр с/с і СПК «Лань». Размешчана за 40 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на правым беразе р.Лань, на аўтадарозе Ганцавічы — Чырвоная Слабада. Вядомы з 16 ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ.

Сярод непраходных i топкix балот, акружаная стогадовымі сасновымі барамі на беразе Лані раскінулася вёска з дзіўнай назвай Чудзін. Старажылы апавядаюць пра далёкае i цікавае мінулае вёскі, але гісторыю заснавання вёскі Чудзін памяць чалавечая не змагла дакладна захаваць. Tаму i бытуюць легенды…

Паходжанне вёскі тлумачыцца трымя невялікімі легендамі.

Першая легенда гаворыць: рухаліся па Лані людзі. Спыніліся яны на беразе для адпачынку. I здзівілі ix лясы, поўныя жыўнасці, ягад, грыбоў, рака, багатая на ўсялякую рыбу, непаўторнае хараство тых мясцін. "Якое добрае i зручнае месца для жыцця! Проста дзіва!.."- казалі яны. I вырашылі застацца тут. Пабудавалі жыллё, абзавяліся гаспадаркай. Але не перасталi здзіўляццаляцца прыгажосці i багаццю той зямлі. Старыя людзі казалі, што менавіта ад рускага слова "чудо" i пайшла назва вёскi.

Другая легенда расказвае: у Царквішчы, недалёка ад вёскі, было паселішча. Гаспадарыў у ім пан. Злыдзень быў ён вялікі, над сялянамі здзекаваўся. Аднойчы зносілі сяляне сена у стажкі. I ён тут як тут. Не з дапамогай вядома ж. Пугаю перацягне па спіне ды зацекаецца са смеху, або залезе на капу і коціцца ў нiз, а сам тоўсты, нязгрэбны. Узлаваліся сяляне. Кінулі яго на зямлю i са злосці каламі забілi. A caмi, баючыся кары, уцяклі. Частка людзей пайшла ў адзін бок Лані i заснавала вёску. У хуткім часе сталi называць яе Чудзін ( ад рускага слова "чудо"), бо xiбa ж не дзіва было — руку на пана падняць. А другая частка жыхароў Царквішча падалася у другі бок, на Украіну, ды заснавала там сваю вёску, вёску Чудзін.

А апошняя легенда паходжання вёскі наогул супроцьлеглая першай. Казалі, што продкі нашы, сабе для жыцця выбралі вельмі ж нязручнае месца: вакол балота, густыя i непраходныя лясы, месца, ізаляванае ад усяго свету. Таму i празвалі жыхароў тых мясцін дзівакамі, a ix вёску Чудзінам.

. Шашкі, мн. — в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). У 19 — пачатку 20 ст. вёска ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. уласнасць памешчыкаў Абуховічаў.

Калісьці даўно ў гады сівой скрухі,

Як дзеды дзядоў пад прыгонам пацелі.

На месцы маленечкай вёскі маёй

Высозныя сосны на ветры трымцелі.

У блізкім маёнтку там пан баляваў,раз, нападпітку, у добрым гуморы,

Зямлю тую ў шашкі другому прайграўслова пячаткай сцвярдзіў на каморы.

Прайграў ды забыўся. А выйграўшы пан

Прывёз з-пад Літвы аднекуль прыгонныхстромкія сосны на пнях пассякаў,

Каб хаты зрублі ўсе дзевяць бяздомных.

А кола гадоў усё наперад імчала,

Дзяцей нарадзіўшы, памерлі бацькі.

I з вуснаў у вусны легенда снавала

Пра назву палескае вёскі Шашкі.

. Яловая, ж. — в. Хатыніцкага с/с. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра г. Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын.

. Ясянец, м. — в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). Паводле перапісу 1897 г. — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *